Впервые в истории Шумилинский льнозавод справился с уборкой льна без помощи горожан

Актуалии Экономика

Лён убралі. Без дапамогі гараджан
У другой палове жніўня на льняных палетках ужо кіпела работа. 703 гектары сёлета выцерабілі даволі хутка. Праўда, у пачатку верасня яшчэ не верылася, што льнозавод абыдзецца без ручной працы. А вось і абышліся! І не прасілі людзей з прадпрыемстваў раёна ні падымаць лён, ні ставіць яго ў конусы. Пра тое, як гэта ўдалося і гутарым з дырэктарам ААТ “Шумілінскі льнозавод” А. М. Папінам.
“Так, сёлета абышліся без гараджан. Упершыню за некалькі гадоў, – гаворыць Аляксандр Мар’янавіч – І надвор’е спрыяла ўборцы, і шэсць нашых прэс-падборшчкаў не падводзілі. Дзейснай была і дапамога райвыканкама, згодна з распараджэннем якога многія гаспадаркі раёна выдзелілі тэхніку для ўборачных работ. Дзякуй “Шумілінскаму райаграсэрвісу”, “Ляжням”, “Лаўжанскаму”, Прыдзвінскаму”, “Прыазёрнаму міру”, “Мішневічам”.  Як кажуць, талакой і работа спорылася. Зараз пад дахам 1100 тон льнотрасты сярэднім нумарам 1,04. Нарыхтавалі 119 тон льносемя  ў бункернай вазе, гэтага ўволю хопіць, каб наступнай вясной засеяць тыя ж семсот гектараў”.
У канцы мінулага тыдня ва ўрочышча Маргі прасавалі апошнія тоны льнотрасты. Віктар Бараноўскі і Сяргей Лялюга нагружалі льняныя цюкі на прычэпы. На полі заставаліся апошнія тоны льнотрасты. “Дзень-два, і мы вывезем яе поўнасцю, – задаволена адзначыў Аляксандр Мар’янавіч. – Стараюцца нашы льнозаводскія механізатары, яны працуюць да позняга, забыліся і пра выхадныя. Асаблівая падзяка Сяргею Васілеўскаму, Аляксандру Васілевічу, Сяргею Галунцову, Руслану Шацько, Ігару Літвіну, Міхаілу Слямнёву, Аляксандру Аўчыннікаву і ўсім тым, хто сумленна працуе і разумее складанасць становішча прадпрыемства”.
А становішча архіскладанае. Работнікі прадпрыемства два месяцы не бачылі зарплаты. Вядома, каб заробіць грошы, трэба атрымаць валакно і прадаць яго. Завод па-вінен працаваць у дзве змены, але тут зноў праблема: не хапае людзей. Доўга спрачаліся на агульным сходзе, як вырашыць гэту праблему. “Людзі прагаласавалі за двухзменную работу, –  кажа Аляксандр Мар’янавіч. –  У цэх пайшлі працаваць нават спецыялісты, некаторыя пенсіянеры. Залатыя людзі, нічога не скажаш. Яны ўсё разумеюць, падтрымліваюць. Гатовыя многа працаваць дзеля свайго завода, толькі б ён жыў. І мы жывём. Вось адгружаем першыя тоны доўгага валакна з новага ўраджаю: 3120 тон нумарам 10, 2610 тоны нумарам 11, 1020 тон нумарам 12. Гэта добрае валакно, летась такім нумарам не было ні кілаграма.  Будзем  яго прадаваць на экспартныя базы, бо цэны там большыя, чым на Аршанскім льнокамбінаце. Напрыклад,  валакно нумарам 10 каштуе каля 11 мільёнаў рублёў за тону. З грошай, атрыманых за валакно, плануем да канца кастрычніка выплаціць  зарплату, хаця не ўсю, за ліпень і разлічыць людзей за жнівень. А потым будзе за верасень…”
У гэтым годзе Шумілінскі льнозавод нарыхтаваў 1200 тон льнотрасты. Гэтага хопіць, каб працаваць да наступнага ўраджаю ў двухзменным рэжыме. А за змену на заводзе напрацоўваюць 700 тон кароткага і 250 тон доўгага валакна.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №79 ад 08.10.2013 г.


3 комментария по теме “Впервые в истории Шумилинский льнозавод справился с уборкой льна без помощи горожан

  1. Молодцы будут когда этот лен успешно реализуют. А то как у нас бывает собрали много продали мало а что было то сгнило.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *