Участники совместного заседания райисполкома и районного Совета депутатов осмотрели населённые пункты трёх сельсоветов

Актуалии Президент

Участники заседания в Башневской СШ

Погляд на парадак з акна аўтобуса
18 мая адбылося сумеснае пасяджэнне раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта, якое правёў кіраўнік раёна Вальдэмар Антонавіч Падляшчук.
У цэнтры ўвагі было пытанне аб выкананні абласных і раённых мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі — тэма, якой надаецца самая пільная ўвага з боку кіраўніцтва краіны, тэма, якую абавязкова закранае ў час любой паездкі па краіне Прэзідэнт Беларусі.
Пасяджэнне было выязным, яго ўдзельнікі на двух аўтобусах праехалі па тэрыторыі Светласельскага, Сіроцінскага і Лаўжанскага сельсаветаў, наведалі вёскі Лескавічы, Башні, Язвіна, Крупчына, Філіпенкі, Сіроціна, аграгарадкі Светласельскі, Слабада і Мікіціха, агледзелі шэраг сельскагаспадарчых і сацыяльных аб’ектаў.
Перавагі такой формы работы відавочныя. З акна аўтобуса добра бачны і прывабныя майскія краявіды, і недапаханы ўзмежак пашы, нявыкарчаваныя кусты сярод поля, горы гною каля фермы, непрагрэйдзіраваная дарога… Старшыня райвыканкама, які ехаў у першым аўтобусе, па сутнасці праводзіў нараду на колах, закранаючы і пытанні навядзення парадку на зямлі, і вытворчыя працэсы. Разам з ім у аўтобусе — старшыні сельскіх Саветаў, што знаходзяцца на маршруце, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, а таксама землеўпарадкавальнай, дарожнай, камунальнай і іншых службаў. Маючы перад вачыма той ці іншы агрэх, В. А. Падляшчук на месцы патрабаваў адказу. І тут ніяк не скажаш, што гэтае недагледжанае поле ці звалка металалому суседскія. У працэсе аб’езду адразу даваліся канкрэтныя даручэнні.
Трэба было праводзіць выязныя пасяджэнні яшчэ з зімы, заўважыў кіраўнік раёна, бо сам прыезд такой колькасці гасцей з усяго раёна падштурхоўвае любога гаспадара паказаць, вобразна кажучы, свой дом і двор утульным і прыгожым. Хаця, як заўважыў Вальдэмар Антонавіч, у добрага гаспадара і гаспадыні дом у любы час павінен быць у парадку. Але на такое званне, як паказаў аб’езд, прэтэндуюць далёка не ўсе.
І яшчэ адзін момант, на якім акцэнтаваў увагу кіраўнік раёна: пустуючая зямля. Толькі на прыкладзе Сіроцінскага сельсавета ён наглядна паказаў, колькі за вёсачкамі і кустамі схавана нявыкарыстаных зямельных рэсурсаў, колькі ў нас ёсць патэнцыялу для павышэння вытворчасці працы.
Трэба рабіць больш, трэба вучыцца ў іншых, трэба паважаць саміх сябе — з такой задачы пачаў старшыня райвыканкама пленарнае пасяджэнне, якое прайшло ў Лаўжанскім сельскім Цэнтры культуры і вольнага часу.
Старшыня раённага штаба па добраўпарадкаванні старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава выступіла з аналізам ходу выканання абласных і раённых мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі, адзначыла, што дзякуючы прынятаму рашэнню раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама, многія арганізацыі актыўна ўключыліся ў работу па навя-дзенні парадку ў падшэфных вёсках. Штодзень, паведаміла Ірына Мікалаеўна, у вёсках раёна працуе да 300 чалавек. Але яна заўважыла, што сумлення і арганізаванасці хапае далёка не ўсім. Таму практычна не пачата комплексная праграма “Двары”, не выканана заданне па будаўніцтву шахтавых калодзежаў, марудна ідзе рамонт вуліц, дзіцячых і спартыўных пляцовак, выкананне іншых заданняў. І ў гэтай сувязі больш наступальна павін-ны працаваць кантралюючыя арганізацыі, пераканана старшыня раённага штаба па добраўпарадкаванні.
Па акрэсленаму пытанню прынята рашэнне райвыканкама.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №38 ад 24.05.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *