Почти двое суток Шумилино было без воды. В чём причина?

Общество Экономика

Горад застаўся без вады
Мы так прывыклі да таго, што вада ў нас ёсць заўсёды і ў неабмежаванай колькасці, што яе адсутнасць у кранах здаецца цэлай катастрофай. І аб гэтым сведчылі шматлікія званкі, якія паступілі ад шумілінцаў ў мінулыя сераду і чацвер. “Чаму няма вады? Хто ў гэтым вінаваты? Якое панясе пакаранне? Якой якасці ваду нам падвозілі на машыне да шматпавярховак? Хто дасць гарантыю, што такога аўралу не здарыцца ў маразы?” – засыпалі рэдакцыю пытаннямі нашы чытачы.
Гэтыя пытанні мы адрасавалі дырэктару УП ЖКГ І. К. Штуро. “У Шуміліне амаль паўтара сутак не было вады з-за аварыі на цэнтральным водаправодзе, – патлумачыў Іван Казіміравіч. –  Пад зямлёй на трохмятровай глыбіні разарвалася труба. Ну, як вы думаеце, ці ёсць вінаватыя ў такой сітуацыі? Тым больш, што зношанасць водаправоднай сеткі складае амаль 80%, а грошай на рамонт няма. І ніхто не дасць ніякіх гарантый, што такіх надзвычайных сітуацый пазбегнем зімой”.
Галоўны санітарны ўрач раёна С. А. Конышаў патлумачыў раённым журналістам, што ў выпадку адсутнасці вады работнікі камунгасу абавязаны падвозіць яе раніцай і вечарам да шматпавярховак. Прычым гэта вада павінна быць чыстая – з калонак ці свідравін, дзе праведзены маніторынг якасці вады.
“Мы завозілі ваду для людзей з калонак і водаправоднай трасы, што ля кацельні ў Шуміліне, – патлумачыла начальнік участка водаканала Г. К. Мароз. – Адназначна гэта была вада не тэхнічная, а прыгодная для піцця. Акрамя таго, пасля рамонту водаправоду мы адвезлі пробы вады ў РЦГЭ на праверку. Так што з упэўненасцю можам гаварыць, што вада ў шматпавярхоўкі падавалася чыстая”.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №79 ад 08.10.2013 г.


3 комментария по теме “Почти двое суток Шумилино было без воды. В чём причина?

  1. «Мы так прывыклі да таго, што вада ў нас ёсць заўсёды і ў неабмежаванай колькасці», — ну, это вы, конечно, шутите.

  2. На километры заборов деньги есть, а на ремонт водопроводов нет?

  3. Аварии это понятно. Все бывает. И люди бы с пониманием отнеслись
    к сложившейся ситуации,если бы ни несколько но, Авария случилась около РОВД. Зачем отключать весь город? что нельзя предусмотреть задвижки на трассе? Почему нет на месте запасных частей и надо за ними ехать и покупать тогда когда город стоит без воды? И еще
    один вопрос Кому и в чьи дворы подвозили воду? А подвезли туда где живет районное начальство и все. А остальные ходили и искали колонки. А что И.К. Штуро умеет красиво говорить и ничего при этом не делать это знает каждый проживающий в Шумилино

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *