13 кастрычніка – Дзень работнікаў культуры

Актуалии Официально

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны культуры!
Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!

Сёння перад культурай ставяцца сур’ёзныя задачы, у тым ліку – паляпшэнне якасці і даступнасці паслуг, разнастайнасць і ахоп імі жыхароў самых аддаленых і маланаселеных пунктаў.
Мы цэнім вашу работу па паляпшэнні матэрыяльнага стану ўстаноў культуры і развіцці галіны мабільных устаноў, вашу актыўнасць і прадпрымальнасць, укараненне ў работу новых тэхналогій і інавацый.
Упэўнены, што ваш пастаянны творчы пошук будзе, як і раней, накіраваны на захаванне, развіццё і памнажэнне гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю, далейшы росквіт усіх відаў мастацтва ў імя адраджэння духоўнасці, узвышэння дабра, чалавечнасці, узаемаразумення і любві.
Моцнага вам здароўя, шчасця, творчых поспехаў, усеагульнага прызнання і павагі!
Надрукавана ў №80 ад 11.10.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *