В Шумилино выбирали «Маленькую фею»

Актуалии Общество

Буева Дарья

На подыуме – феі
Калі прымала прапанову стаць членам журы дзіцячага конкурсу прыгажосці “Маленькая фея”, я, канешне, здагадвалася, што проста не будзе, але, каб настолькі!..
Усе шэсць удзельніц аказаліся здольнымі, таленавітымі, надзвычай абаяльнымі. Ну, а пра прыгажосць я наогул маўчу. І Дашы Сіўцовай, і Лізе Буракевіч, і Валі Ходзюш, і Дашы Буевай, і Насці Бельскай, і Леры Канінай – усім можна прысуджаць галоўны прыз і высокі тытул “Міс дасканаласці”.
Гэта стала зразумела пасля першага ж конкурсу “Візітная картка”. Дзяўчынкі чыталі вершы, спявалі, Валя разам з сяброўкамі прадставіла харэаграфічны нумар, Ліза прэзентавала сямейны альбом, а Валерыя накарміла гледачоў цукеркамі. Ну, як жа тут выбраць лепшую? Ды і далей лягчэй не стала.
Затым па чарзе ішлі тры іспыты: спартыўны, школьны і бальны, калі канкурсанткі павінны былі прадэфіліраваць спачатку ў спартыўнай, потым у школьнай форме, а затым – у бальных сукенках. Зала апладзіравала і крычала “брава”, асабліва калі справа дайшла да бальных сукенак. Дзяўчынкі выпісвалі кругі па сцэне, быццам зусім і не хвалююцца. Адчувалася, што яны абсалютна ўпэўненыя ў сваёй прыгажосці і непаўторнасці.  Не ўсім удалося справіцца з апошнім конкурсам “Прынцэса на гарошыне”, калі прыйшлося прадэманстраваць веданне дзіснэеўскіх мульцікаў пра фей. На пытанні вядучых удалося адказаць толькі Валі і Дашы.
Варта сказаць, што Шумілінскі ГДК наладзіў конкурс прыгажосці, згодна з усімі канонамі, якія прадугледжвае  падобнае мерапрыемства. Былі і подыум, і дэфіле, і безліч спонсараў з падарункамі.  Прычым, падарункі атрымалі не толькі самі канкурсанткі, але і іх мамы, якія, можна не сумнявацца, самыя паўнапраўныя ўдзельніцы конкурсу.  У перапынках паміж выступленнямі канкурсантак сцэна належала гасцям. Выступалі выхаванцы школы мастацтваў, калектывы “Асарці”, “Залатая рыбка” і іншыя.
Падводзячы вынікі, член журы Валянціна Навіцкая павіншавала дзяўчынак, пажадала ім добрага лёсу, ад імя раённага савета жанчын напярэдадні Дня маці ўручыла матулям ільняныя ручнікі – як сімвал сямейнай утульнасці і дабрабыту. Калектыў Дома культуры парадаваў мам салодкімі сюрпрызамі, а дзяўчынак – партатыўнымі стэрэасістэмамі. Касметычныя кампаніі “Арыфлэйм” і “Фаберлік” таксама скарысталі магчымасць павін-шаваць фей і падарыць ім нешта са сваёй прадукцыі.
Ці трэба гаварыць, што вызначыцца з намінацыямі і галоўным тытулам журы было надзвычай складана. Але ж… Феяй таленту стала Лізавета Буракевіч, Феяй грацыі – Валянціна Ходзюш, Феяй чароўнасці прызнана Валерыя Каніна, Феяй натхнення – Анастасія Бельская, Феяй фантазіі стала Дар’я Сіўцова. Ну, а самы галоўны тытул – “Фея дасканаласці” – заваявала самая маленькая ўдзельніца праекта Дар’я Буева. За што, апроч іншых падарункаў, яна атрымала смартфон (спонсар – дырэктар СФГ “Раднік” Ю. В. Сямёнаў).
Так супала, што прыз глядацкіх сімпатый (плюшавы мішка) дастаўся таксама Дашы (спонсар – прафкам Шумілінскага ПМС, дырэктар А. В. Аляксеенка).

Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №81 ад 15.10.2013 г.



2 комментария по теме “В Шумилино выбирали «Маленькую фею»

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *