Шумилинская демография за август и сентябрь

Актуалии Общество

Віншуем з нараджэннем!
У жніўні нарадзіліся:
Аксёнава Кацярына (Обаль);
Баранаў Аляксей (Обаль);
Бугайчук Усевалад (Шуміліна);
Гапееў Арцём (Дабея);
Долгая Елізавета (Шуміліна);
Захаранка Паліна (Шуміліна);
Зімянін Іван (Обаль);
Казакевіч Іван (Слабада);
Карнасяевіч Ангеліна (Обаль);
Карнасяевіч Паліна (Обаль);
Котаў Яўген (Шуміліна);
Куляшова Алёна (Башні);
Купчанка Максім (Грудзінава);
Лемеш Ульяна (Шуміліна);
Літоўка Ева (Мікалаёва);
Малатчонак Уладзіслаў (Шуміліна);
Масько Дар’я (Мішкавічы);
Мірашнічэнка Уладзіслаў (Мішкавічы);
Мухіна Дар’я (Лескавічы);
Осіпава Дар’я (Шуміліна);
Скрыпкіна Ксенія (Шуміліна);
Федчанка Кірыл (Шуміліна);
Шаціла Ігар (Шуміліна);
Шавяка Яніна (Шуміліна);
Шэдзько Ігнат (Кардон);
Шчарбакова Ульяна (Шуміліна);
Яцко Мацвей (Бондарава).
У верасні нарадзіліся:
Аглушэвіч Захар (Мішкавічы);
Афанасьеў Уладзіслаў (Шуміліна);
Баталка Ксенія (Шуміліна);
Бельчанкова Вераніка (Шуміліна);
Голубеў Вадзім (Мішкавічы);
Гусарава Ірына (в. Прыазёрная);
Ерашонак Арцём (Каравайніца);
Ерашонак Соф’я (Шуміліна);
Зыбайла Вячаслаў (Светласельскі);
Іваноў Вячаслаў (Шуміліна);
Контараў Дзяніс (Шуміліна);
Крамарава Валерыя (п. Завадскі);
Кузаўкова Алеся (Шуміліна);
Лазука Артур (Шуміліна);
Нікіценка Іван (Шуміліна);
Папалаў (імя яшчэ не далі) (Шуміліна);
Сабалеўскі Станіслаў (Лескавічы);
Сямёнава Марыя (Шуміліна);
Усаў Аляксандр (в. Барэц);
Шапка Іван (Шуміліна);
Шаўнёў Максім (Светласельскі);
Шкляр Аліса (Шуміліна);
Шэдзько Аляксандр (Шуміліна).
За жнівень-верасень у нашым раёне нарадзілася пяцьдзясят немаўлят.  26 дзетак нарадзіліся ў Шуміліне, па  6 – на тэрыторыі Обальскага, Мікалаёўскага і Светласельскага  сельсаветаў. На тры нованароджаных пабагацелі ў Каўлякоўскім сельсавеце, на два – у Дабейскім, на аднаго – у Сіроцінскім. А вось у Лаўжанскім і Мішневіцкім сельсаветах  у жніўні-верасні не зарэгістравана ніводнага нованароджанага.
Шлюбы
Вясельным стаў жнівень на Шуміліншчыне. 39 пар пажадалі аформіць свае адносіны менавіта ў гэты летні месяц. 26 шлюбаў зарэгістравана ў аддзеле загсу райвыканкама, 13 – у сельвыканкамах. Як ніколі многа – пяць шлюбаў – было зарэгістравана ў Лаўжанскім сельвыканкаме, 3 – у Обальскім, 2 – у Светласельскім, па аднаму – у Дабейскім, Мішневіцкім і Мікалаёўскім сельвыканкамах.
Больш сціплым атрымаўся верасень – 20 шлюбаў зарэгістравана ў раёне. У аддзеле загсу райвыканкама аформілі свае адносіны 13 пар, у сельвыканкамах – 7. Прычым, 3 шлюбы былі зарэгістраваны ў Мішневіцкім, 2 – у Обальскім, па аднаму шлюбу – у Светласельскім і Сіроцінскім сельвыканкамах.
Разводы
У жніўні-верасні  суд Шумілінскага раёна разгледзеў  дзесяць спраў аб скасаванні шлюбу. У  сямі разведзеных сем’ях ёсць дзеці. У васьмі выпадках іскі аб скасаванні шлюбу падалі жанчыны, у двух – мужчыны.  Яшчэ 13 сямейным парам суд Шумілінскага раёна даў тэрмін на прымірэнне.
Сем сямейных пар былі разведзены ў аддзеле ЗАГСу райвыканкама.
Пазбаўленне бацькоўскіх правоў
У жніўні-верасні судовым рашэннем была пазбаўлена бацькоўскіх правоў у адносінах да сваіх непаўналетніх дзяцей грамадзянка Шацько з Лескавіч.
Страты
За жнівень і верасень ў раёне пайшлі з жыцця 60 чалавек, у тым ліку 30 памёрла ў Шуміліне і Обалі, астатнія – з вёсак раёна. З 60 памёршых – 20 працаздольнага ўзросту. 19 землякоў пайшлі з жыцця па прычыне хвароб сістэмы кровазвароту, 8 – па анкалагічных захворваннях, 15 – па старасці, 9- – па знешніх прычынах.
У раёне за жнівень-верасень  зарэгістравана восем пажараў. У агні загінуў адзін чалавек. Знішчаны легкавы аўтамабіль, трактар “Беларус”, які належаў ААТ “АграБаравінка”, жылы дом у Кавалеўшчыне, дача і хлеў у в. Убоіна, дача ў в. Бываліна. Агнём пашкоджаны дом у в. Ільінцы, кватэра ў аграгарадку Светласельскі, а таксама маёмасць у магазіне в. Крывое Сяло. Агульны ўрон ад пажараў склаў 253 мільёны рублёў. Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях выратавалі на пажарах два чалавекі і дзесяць пабудоў на суму больш як сто мільёнаў рублёў.
За жнівень-верасень бягучага года ў раёне зарэгістравана адно дарожна-транспартнае здарэнне, адзін чалавек пры гэтым загінуў.
Надрукавана ў №83 ад 22.10.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *