Новый мост избавит жителей деревни Лобейки от ежегодных страданий

Актуалии Сельское хозяйство

Новы мост – новыя магчымасці
Колькі год пакутавалі жыхары вёскі Лабейкі ад веснавога паўнаводдзя: вясною вёска заставалася фактычна адрэзанай ад усяго свету. Таму будаўніцтва новага моста праз раку Сечна для іх стала сапраўднай па-дзеяй.
Як адзначыў кіраўнік ДРБУ-204 Р. М. Насцюшкін, арганізацыя ўпершыню робіць падобнае. Дарэчы, такіх  мастоў (з квадратным сячэннем) і ў вобласці гадоў дзесяць ужо не будавалі. Пры праектаванні ўлічвалі спецыфіку ракі. Пасля завяршэння работ Сечна вернецца ў сваё прыроднае русла. На будаўніцтва моста пойдзе каля 720 мільёнаў рублёў. Ужо ў наступным месяцы плануецца, што аб’ект будзе ўведзены ў строй.
«Мост паміж вёскамі Лабейкі і Ерашова адкрывае новыя магчымасці і для аграэкатурызму, – адзначае старшыня Мікалаёўскага сельвыканкама А. І. Казлоўскі. – Вёскай Ерашова ўжо зацікавіліся расійскія прадпрымальнікі. Інтарэс быў і да вёскі Лабейкі, толькі вось адсутнасць дарогі іх спыняла”.
Аляксандр Іванавіч выказаў меркаванне, што ў наступным годзе будзе выстаўлены зямельны ўчастак ў Лабейках на аўкцыён.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Опубликовано в №69 от 7.09.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *