27 кастрычніка – Дзень аўтамабіліста і дарожніка

Актуалии Официально

Паважаныя работнікі і ветэраны  працы калектываў ДРБУ-204, аўтабазы,
усіх прадпрыемстваў і арганізацый, чыя дзейнасць звязана з дарогамі
і аўтамабільным транспартам! Шаноўныя аўтааматары! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка!

Аўтамабільная і дарожная галіны з’яўляюцца аднымі з галоўных складаемых рэгіянальнай эканомікі. Таму без вашай зладжанай і добрасумленнай працы, без пачуцця адказнасці за справу немагчыма паўсядзённае жыццё абсалютнай большасці жыхароў Шуміліншчыны!
Жадаем усім спецыялістам аўтамабільнага транспарту, вадзіцелям, якія кожны дзень выязджаюць на дарогі, безаварыйнай работы, надзейнай тэхнікі,  бяспечных і зручных аўтамагістраляў, узаемаразумення і ўзаемадапамогі ў дарозе.
Моцнага вам здароўя, дабрабыту і вялікага чалавечага шчасця!
Раённы выканаўчы камітэт.                                   Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №84 ад 25.10.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *