Криминал. Происшествия

Происшествия

Пярсцёнкі
У доме жыхаркі Шуміліна разбілі акно і ўкралі два залатыя пярсцёнкі з каштоўнымі камянямі. Урон, нанесены пацярпелай, складае пяць мільёнаў рублёў. Ліхадзейка, жыхарка Шуміліна, затрымана. Супраць яе ўзбуджана крымінальная справа.
Прэвентыўны нагляд
Жыхар а.-г. Мікіціха раней быў неаднаразова судзімы за крадзяжы і рабаўніцтва. Пасля апошняй судзі-масці мужчына вызваліўся ў маі бягучага года. Над ім быў устаноўлены прэвентыўны нагляд тэрмінам на паўгода, калі мужчына павінен быў паведамляць у міліцыю аб перамене месца работы,  рэгулярна з’яўляцца на рэгістрацыю ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю РАУС, не пакідаць у начны час месца жыхарства. Але мужчына не прытрымліваўся гэтых патрабаванняў, двойчы на працягу года прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Згодна з арт. 421 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Ухіленне ад адбыцця прэвентыўнага нагляду” супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.
Перавысіў хуткасць
Грамадзянін Расійскай Федэрацыі, які на аўтамабілі “Фольксваген-Гольф”  ехаў па вёсцы Прыазёрная, перавысіў устаноўленую хуткасць руху на 22 кіламетры. Прычым другі раз на працягу года затрыманы за хуткую язду. Ліхач пазбаўлены правоў кіравання  тэрмінам на паўгода.
Без тэхагляду
Жыхар Обалі ехаў на асабістым трактары з прычэпам па аўтадарозе Р-20. Як высветлілася, тэхагляд на трактар не быў пройдзены і не заключаны дагавор абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці. На мужчыну складзены два адміністрацыйныя пратаколы, яму пагражае штраф больш за 700 тысяч рублёў.
Хітрыкі
Пенсіянер з Шуміліна не меў на сваёй легкавушцы рэгістрацыйнага знака (мабыць, згубіў яго). А тут якраз надышоў час  тэхагляду. Каб прайсці  яго,  прычапіў да свайго аўтамабіля ЗАС рэгістрацыйны знак ад нейкай іншай машыны. Вядома, гэта адразу заўважылі работнікі  Белтэхагляду. Так што мужчына і тэхагляд не прайшоў, і ад сораму ледзь не згарэў. На пенсіянера складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф да 2,6 мільёна рублёў.
На мотакультыватары
Жыхар в. Прыазёрная на мотакультыватары наехаў на агароджу.  З месца ДТЗ мужчына ўцёк. Яму пагражае штраф да 25 базавых велічынь або пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі ўсіх катэгорый тэрмінам да двух гадоў.
Без страхоўкі
Замежныя грамадзяне, якія прыязджаюць на машынах у нашу рэспубліку, ведаюць, што  на аўто ў абавязковым парадку трэба мець страхоўку Рэспублікі Беларусь. Але гэтыя патрабаванні праігнараваў жыхар Шуміліна, які сеў за руль аўтамабіля “Міцубісі”, зарэгістраванага ў Расійскай Федэрацыі. Мужчыну пагражае штраф да 20 базавых велічынь.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *