Здарэнні. Крымінал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Порах
У жыхара райцэнтра канфіскавана 375 грамаў прамысловага пораху. Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа. Максімальнае пакаранне, што яму пагражае, – пазбаўленне волі да 7 год з канфіскацыяй ці без канфіскацыі маёмасці.
Куртка
З блока аднаго з шумілінскіх інтэрнатаў была скрадзена жаночая куртка коштам 209 рублёў. Супрацоўнікі РАУС устанавілі, што крадзеж здзейсніла мясцовая жыхарка. Скрадзенае канфіскавана. Узбуджана крымінальная справа, ліхадзейцы пагражае да 4-х год пазбаўлення волі.
Грошы
Зранку двое мужчын (адзін раней судзімы) па вуліцы Леніна, што ў Обалі, з выкарыстаннем сілы адабралі ў абальчаніна 500 рублёў. Злодзеі затрыманы і знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання РАУС. Па ч. 2 арт. 206 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь узбуджана крымінальная справа, санкцыі па якой прадугледжваюць ад 2 да 6 год пазбаўлення волі.
Пасля п’янкі
Непрацуючы жыхар вёскі Баёўка паведаміў, што з яго дома знік кашалёк з 560 рублямі. Следчай аператыўнай групай устаноўлена, што падчас сумеснага распіцця спіртнога кашалёк прыхапіла мясцовая жыхарка.
Картка
У жыхара Обалі з банкаўскай карткі знікла 290 рублёў. Ліхадзеі знялі грошы сродкамі несанкцыянаванага доступу да банкаўскай карткі праз Інтэрнэт. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа.

Са зводак ДАІ
Наехаў на аўтамабіль
Жыхар райцэнтра ў стане алкагольнага ап’яненя на аўтамабілі ВАЗ-21102 пры руху заднім ходам па вуліцы Кааператыўнай наехаў на аўтамабіль «Фальксваген-Пасат». Акрамя гэтага, мужчына не меў вадзіцельскіх правоў і страхоўкі. За правапарушэнне ён можа атрымаць штраф да 100 базавых велічыні і на 3 гады пазбавіцца права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі.
На чырвонае святло
Непрацуючы жыхар райцэнтра, будучы ў нецвярозым стане, перайшоў дарогу на чырвонае святло светлафора. За дадзены ўчынак атрымаў штраф у памеры 3-х базавых велічынь.
Прапусці пешахода
З 23 па 27 ліпеня супрацоўнікі ДАІ праводзілі прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў на пешаходных пераходах. Асаблівая ўвага была ўдзелена нерэгуліруемым пешаходным пераходам.
Падрыхтаваў Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў № 58 ад 28.07.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *