Как нас обслуживают. Где в Шумилино обменять валюту, послать перевод и снять деньги в воскресенье?

Общество

“Чаму ніводны банк у нядзелю не працуе?”
З такім пытаннем у рэдакцыю звярнуліся нашы чытачы і папрасілі на старонках раённай газеты ўзняць гэтую праблему.
Прызнацца, раней неяк не звяртала ўвагі на гэты факт: у мяне асабіста інтэрнэт-банкінг і патрэб у банкаўскіх аперацыях не ўзнікала. Хіба што заплаціць крэдыт (картка аднаго банка, а крэдыты браліся ў іншым). Таму перш, чым узяцца пісаць, некалькі выхадных запар давялося падзяжурыць каля банкаў, паназіраць за рухам і паразмаўляць з патэнцыяльнымі кліентамі.
“Чаго ўтойваць, – пачала гутарку адна жанчына. – Нярэдкія выпадкі, калі ў нядзелю банкаматы нашы “маўчаць” з-за адсутнасці ў іх банкнот. А ў сілу свайго ўзросту і сваёй няўпэўненасці ў рабоце з банкаматам я ўсё ж аддаю перавагу непасрэдна рабіць фінансавыя аперацыі ў самім банку”.
У адзін з выхадных стала сведкай, як каля банка спрабаваў вырашыць сваю праблему мужчына, які праязджаў праз Шуміліна: яму тэрмінова трэба было заплаціць штраф. Банкі, на яго расчараванне, усе былі на замку. Ён і ра-сійскія рублі прапаноўваў каля банка за “любы” курс, і прасіў прахожых з іхняй карткі заплаціць штраф… Так і застаўся ні з чым.
“А ў мяне муж з заробкаў прыехаў, – абуралася маладая жанчына. – У нядзелю ў райцэнтры замежную валюту нідзе не абмяняеш, хіба што нелегальна, незаконна. Вось у Бешанковічах, дзе жыве мая сяброўка, банк у нядзелю працуе да абеда, і ў родзічаў у Паставах таксама. Чым мы, шумілінцы, горшыя?”
Каб праверыць інфармацыю, патэлефанавала ў суседнія раённыя банкі. Як высветлілася, у Бешанковічах, Гарадку, Лёзне, Сянно, Чашніках і г. д. – усюды “Беларусбанк” у нядзелю працуе.
Зрабіла званок і ў Віцебскі філіял №200 ААТ «Беларусбанк». Начальнік цэнтра рознічнага бізнесу І. М. Скідзевіч адказала, што, як правіла, рэжымы работы распрацоўваюць мясцовыя банкі і зацвярджаюць іх у райвыканкамах.
Сапраўды, пытанні ёсць. Таму каб высветліць, чаму ж такі рэжым у нашых шумілінскіх банках і хто яго ўстанаўлівае, мы накіроўваем афіцыйны запыт кіраўніцтвам “Беларусбанка” і “Белаграпрамбанка”.
Алена КАРПУШЭНКА.



5 комментариев по теме “Как нас обслуживают. Где в Шумилино обменять валюту, послать перевод и снять деньги в воскресенье?

  1. Да причина банальна по указанию свыше произошло сокращение количества работников в банке, нагрузка на тех кто остался возросла, некоторые от перегрузки даже сами уволились и чтобы работать в выходные надо увеличивать количество часов на работника а за переработку во первых, никто не желает денежки платить и второе по охране труда операционисту нельзя перерабатывать, работа слишком ответсвенная, можно от усталости ошибиться и посчитать не так как нужно денежки.

  2. АГа, недополучают они там. Не смешите. в самом задрипанном банке у уборщицы зарплата выше, чем у учителя, к примеру. Они только что за воздух ещё деньги не берут… пока. А как они выдают кредиты? Будто из собственного кармана, будто большое одолжение делают. И дело не в том, что они переработались, а в том, что шагу без денег не сделают. привыкли так, сидя на деньгах, наших с вами, кстати.

  3. Была бы проблема! Надо всего-то посадить дежурного кассира и охранника на полдня в воскресенье. а то носишься по шумилино в выходной — банкаматы здохли, банки закрыты. Ни обменять, ни снять деньги невозможно.
    а что закрыли — ищи кому выгодно. 100% — руководство банка премию за экономию фонда з/п поимело.

  4. Работа у банкиров ответственная, но проблема поднята злободневная. Банки должны работать в воскресенье.

  5. Вы бейте язык об зубы. А они как не работали так и не работают. И никто к Вам не прислушивается.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *