Страницы истории. Кто представлял Шумилинщину на Всебелорусских народных собраниях разных лет?

Всебелорусское народное собрание Край шумілінскі Общество

Хто прадстаўляў  Шуміліншчыну  на  Усебеларускіх  народных сходах  розных  гадоў

У архівах раённай газеты захаваліся публікацыі, дзе ўзгадваецца, хто прадстаўляў наш раён на УНС у мінулыя скліканні. Урэшце, гэта наша гісторыя.

Сегодня – 19 октября – исполнилось 27 лет, как состоялось первое  Всебелорусское народное собрание

I Усебеларускі народны сход праходзіў 19-20 кастрычніка 1996 года ў Мінскім Палацы спорту. Гэта быў самы шматлікі сход, у якім удзельнічала каля пяці тысяч дэлегатаў. Шуміліншчыну прадстаўляў 21 чалавек. На жаль, удалося ўстанавіць не ўсе прозвішчы дэлегатаў, якіх выбіралі на сходах працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і па месцы жыхарства. Так, у сталіцу паехалі пенсіянер старшыня пярвічнай арганізацыі ветэранаў вайны і працы калгаса імя Энгельса Міхаіл Азараў, брыгадзір сталярнага цэха МПМК-70 Віктар Данілаў, трактарыст саўгаса “Лаўжанскі” Іван Захараў, выканаўчы дырэктар СП “Вежа” Віктар Гутараў, брыгадзір слесараў цэха № 2 ОКЗ Сяргей Калошкін, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Мартынаў, механізатар саўгаса “Мішневічы” Пётр Самуйлаў, настаўнік гісторыі СШ № 1 г. п. Шуміліна Ірына Паграбняк, намеснік галоўнага ўрача райбальніцы Вадзім Кліменцьеў, брыгадзір комплекснай брыгады калгаса імя Чапаева Валянціна Яцко, старшыня райсавета ветэранаў вайны і працы Аляксей Калкоў, старшыня прафкама райспажыўтаварыства Фаіна Багацёнак.

Дэлегаты прынялі Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця на 1996-2000 гады і адобрылі ініцыятыву па правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю.

Дэлегатаў II Усебеларускага народнага сходу, які праходзіў 18-19 мая 2001 года, выбіралі на раённым сходзе ўпаўнаважаных 20 красавіка. Раён прадстаўлялі старшыня райвыканкама Вальдэмар Падляшчук, старшыня камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валерый Лектараў, старшыня Сіроцінскага сельскага Савета дэпутатаў Роза Анацка, начальнік раённага вытворчага ўпраўлення “Шумілінарайгаз” Уладзімір Воранаў, першы сакратар райкама грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі» Руслан Вінакураў, старшыня калгаса “Рассвет” Таццяна Дзятлава, дырэктар саўгаса імя Кароткіна Яўген Крыцкі.

Дэлегаты сходу зацвердзілі праграму развіцця краіны на 2001-2005 гады.

На III Усебеларускім народным сходзе (2-3 сакавіка 2006 года) раён прадставілі старшыня райвыканкама Вальдэмар Падляшчук, старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Новікава, механізатара КУП “Добрынскі” Сяргей Гоманаў, начальнік раённага вузла электрасувязі Валерый Коўзан, слесар-рамонтнік ОКЗ Валерый Сулім, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Кардонскай СШ Вера Чарняўская.

Дэлегаты падвялі вынікі рэалізацыі Праграмы на 2001-2005 гады і зацвердзілі перспектывы развіцця краіны на наступную пяцігодку.

IV Усебеларускі народны сход (6-7 снежня 2010 года) акрэсліў асноўныя накірункі развіцця Беларусі на 2011-2015 гады. Ад нашага раёна ў ім ўдзельнічалі старшыня райвыканкама Вальдэмар Падляшчук, старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Новікава, начальнік раённага вузла паштовай сувязі Казімір Анацка, галоўны аграном КУСГП “Сіроцінскі” Сяргей Басаў, трактарыст-машыніст СВК “калгас Прыазёрны” Мікалай Жыгуноў, дырэктар Шумілінскага ГДК Марына Іванова.

Дэлегатамі V Усебеларускага народнага сходу (22-23 чэрвеня 2016 года) былі старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў, старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Новікава, трактарыст-машыніст ААТ “Лаўжанскае” Алег Барысевіч, дырэктар раённай гімназіі-інтэрната Ларыса Маладзечкіна, дырэктар ААТ “Прыдзвінскі” Уладзімір Дзятлаў.

Дэлегаты падвялі вынікі мінулай пяцігодкі і зацвердзілі Праграму развіцця на 2016-2020 гады.

Ад Шумілінскага раёна на VI Усебеларускі народны сход (11-12 лютага 2021 года) адправіліся старшыня райсавета дэпутатаў Мікалай Будневіч, дырэктар Шумілінскай ПМК-70 Аляксей Крыўко, дэпутат Обальскага сельскага Савета дэпутатаў галоўны інжынер ОКЗ Сяргей Ляўшоў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму настаўнік Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў Алена Сініцкая і настаўнік хіміі і біялогіі СШ № 1 г. п. Шуміліна Вольга Церашчук.

На сходзе зацверджана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021-2025 гады, анансіравана правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю.

Падшыўкі газет гартаў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *