За распространение наркотиков — до 20 лет лишения свободы

Закон Общество

За збыт наркотыкаў – 20 гадоў пазбаўлення волі
З 1 студзеня ўступіў у сілу Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 6 “Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў”. Згодна з Дэкрэтам, Міністэрства ўнутраных спраў надзяляецца функцыямі каардынатара дзейнасці ўсіх дзяржаўных органаў (арганізацый) у сферы супрацьдзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў.
Уведзена паняцце “базавая структура наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў”, якое аўтаматычна забараняе  абарот практычна ўсіх псіхаактыўных рэчываў, якія з’явіліся на наркатычным рынку краіны, у першую чаргу спайсаў і курыцельных сумесяў.
Да дваццаці гадоў павялічыўся тэрмін пазбаўлення волі за незаконныя дзеянні з мэтай збыту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, а ў выпадку іх рэалізацыі, якая прывяла да смерці чалавека, – да дваццаці пяці гадоў.
Дэкрэтам прадугледжана крымінальная адказнасць за перамяшчэнне псіхаактыўных рэчываў праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь у рамках Мытнага саюза, што дазволіць эфектыўна змагацца з кантрабандай  з тэрыторыі краін-удзельніц Мытнага саюза.
Да крымінальнай адказнасці цяпер прыцягваюцца асобы, якія прадаставілі свае жылыя памяшканні для вырабу наркотыкаў і псіхатропаў.
Істотным новаўвядзеннем з’яўляецца адміністрацыйная адказнасць за з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане, выкліканым ужываннем без прызначэння доктара псіхаактыўных рэчываў (штраф ад 5 да 10 базавых велічынь), за  ўжыванне псіхаактыўных рэчываў у грамадскім месцы (штраф ад 10 да 15 БВ), за паўторнае на працягу года здзяйсненне вышэйназваных правапарушэнняў (штраф або арышт на тэрмін да трох месяцаў, або абмежаванне волі да двух гадоў).
З 1 студзеня на ўладальнікаў інтэрнет-рэсурсаў ускладзены абавязкі аналізаваць змест інфармацый (форумаў, блогаў і г.д.) і не дапускаць іх выкарыстанне для распаўсюджвання матэрыялаў, накіраваных на незаконны абарот наркотыкаў.
У банкаўскай сферы ўводзіцца абавязковая ідэнтыфікацыя фізічных уладальнікаў  электронных кашалькоў.
Ю. АРЛОЎ, намеснік начальніка РАУС.
Надрукавана ў №25 ад 31.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *