Делегация шведских социальных работников знакомилась с работой Шумилинского ТЦСОН

Актуалии Общество

Магчымасці чалавека і магчымасці грамадства
Людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Як жывецца ім у грамадстве, ці заўсёды яны могуць адчуваць сябе камфортна ў соцыуме, хто дапамагае ім прыстасавацца да няпростых умоў жыцця, праявіць сябе, адчуць задавальненне ад жыцця?
Кожная дзяржава напрацавала ў гэтым накірунку свой вопыт, падчас унікальны і карысны для іншых. Мы, беларусы, у апошні час таксама актывізаваліся ў дадзеным накірунку, таму вопыт тых жа еўрапейскіх краін для нас каштоўны. На яго вывучэнне, як паведаміла начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва стацыянарных устаноў Віцебскага абласнога камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва В. М. Астапенка, і накіраваны беларуска-шведскі праект па інтэграцыі маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў грамадства.
У рамках гэтага праекта прадстаўнікі сацыяльных службаў абедзвюх краін ездзяць адзін да аднаго, каб узброіцца напрацаваным вопытам і знайсці яму прымяненне ў сваіх умовах. Так, у жніўні бягучага года ў складзе абласной дэлегацыі пабывала ў Швецыі дырэктар Шу-мілінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва В. Р. Штуро. А на мінулым тыдні шведы завіталі да нас. Пасля прыёму ў райвыканкаме, які правёў намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў, госці наведалі ТЦСАН.
Сустрэча замежных гасцей пачалася з шыкоўнага канцэрта, які дала агітбрыгада раённай гімназіі. І нягледзячы на моўны бар’ер, шведы зразумелі ўсё, што хацелі ім расказаць юныя спевакі і музыканты. Потым госці пазнаёміліся з разгорнутай выставай вырабаў, падрыхтаванай членамі аб’яднанняў, якія працуюць пры тэрытарыяльным цэнтры. Гэта не проста вырабы, гэта ўзоры таго, як з дапамогай спецыялістаў сацыяльнай службы чалавек пераадольвае сябе, адкрывае для сябе новыя ўменні, новы сэнс жыцця. На гэтай агульнай выставе шмат было персанальных экспазіцый. Спадабалася скандынаўскім гасцям выстава вырабаў з бісеру Н. Р. Масько. Гэтую тэхніку нескладана асвоіць, калі ў вас добры зрок. А Ніна Рыгораўна стварае свае работы навобмацак, яна разам з многімі, у каго слабы зрок, вучылася бісерапляценню ў абласным цэнтры рэабілітацыі інвалідаў.
Работнікі сацыяльных службаў Швецыі даведаліся пра работу Шу-мілінскага ТЦСАН з інвалідамі. Многаму можна навучыцца ў цэнтры. Адным тут прапануюць творчыя заняткі, а кагосьці вучаць элементарным бытавым навыкам: карыстацца водаправоднымі кранамі, газам, электрапрыборамі, гатаваць сабе бутэрброды, прыбіраць за сабой. І многія, хто раней баяўся пераступіць парог цэнтра, сёння прыходзяць сюды, як дамоў, бо тут яны знайшлі разуменне, новых сяброў, магчымасць выказацца, адчуць сябе раўнапраўнымі людзьмі. І гэта галоўнае.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №95 ад 09.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *