Председатель Витебского облисполкома Николай Шерстнёв встретился с представителями СМИ области

Актуалии Общество Президент

Удасканальваць стратэгію інфармацыйнай работы

фото "Витебских вестей"

4 мая старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў правёў сустрэчу з прадстаўнікамі рэгіянальных і рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі, кіраўнікамі друкарняў, прадстаўнікамі прадпрыемстваў сувязі. Напярэдадні Дня друку і Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі адбылося ўручэнне дыпломаў пераможцам абласнога конкурсу друкаваных СМІ імя Францыска Скарыны і электронных – “Віцязь”, а таксама ўзнагароджанне лепшых работнікаў прадпрыемстваў сувязі вобласці. Пасля ўзнагароджання кіраўнік вобласці правёў прэс-канферэнцыю.

“Рэаліі дыктуюць сканцэнтравацца на ўдасканаленні стратэгіі інфармацыйнай работы. Для сучаснага этапа развіцця медыяпрасторы характэрная тэндэнцыя пераразмеркавання інфармацыйнага ўплыву традыцыйных СМІ і сеткавых рэсурсаў, сацыяльных каналаў”, – адзначыў Мікалай Шарснёў. Па яго словах, калі  інтэрнэт мае пэўную перавагу ў аператыўнасці падачы матэрыялаў, то традыцыйныя СМІ павінны звярнуцца да якаснай аўтарскай аналітыкі. Журналісты павінны выступаць не проста ілюстратарамі жыцця, а заглядваць у глыбіню з’яў.
На думку старшыні аблвыканкама, у рэгіянальным медыйным асяродку сфарміравана моцная прафесійная каманда. Веды і інтэлект, сумленнасць, аб’ектыўнасць і праўдзівасць людзей, якія працуюць у сферы падрыхтоўкі і распаўсюджвання інфармацыі, з’яўляюцца вызначальнымі ў гэтай справе. “Вы ўдзельнічаеце ў стварэнні сацыяльнага настрою людзей, фарміраванні іміджу вобласці ў маштабах краіны. Рашэнне гэтых задач патрабуе добрасумленнага стаўлення да справы. Для мяне, як кіраўніка вобласці, вельмі важна мець у асобе журналістаў канструктыўна настроеных памочнікаў, якія здольныя асвяціць рэальнае становішча спраў на месцах”, – падкрэсліў Мікалай Шарснёў.
За пяць год мадэрнізаваць сельскагаспадарчую галіну
Адказваючы на пытанні журналістаў, Мікалай Шарснёў расказаў, што Віцебшчына абрала свой шлях развіцця сельскагаспадарчай галіны – фарміраванне буйных аграхолдынгаў з удзелам перапрацоўчых, сыравінных, гандлёвых і абслугоўваючых прадпрыемстваў. На сённяшні дзень у гэтым накірунку рухаецца і дзяржава, што пацвярджаецца Дырэктывай №6, якая вызначае асноўныя напрамкі развіцця аграпрамысловага комплексу краіны.
Мікалай Шарснёў расказаў, што, калі на першым этапе ў чатыры аграхолдынгі ўвайшлі 30 прадпрыемстваў агульнай плошчай каля 40 тысяч гектараў, то зараз аб’яднанні апрацоўваюць 450 тысяч гектараў ворыва з 800 тысяч, што ёсць у вобласці. Вынік ёсць: Віцебшчына сёлета лідзіруе ў сяўбе яравых, хаця пачынала значна пазней паўднёвых рэгіёнаў. Ставіцца задача за пяць год мадэрнізаваць сельскую гаспадарку ад палеткаў да ферм і комплексаў. Трэба ствараць сучасныя прывабныя ўмовы працы, каб працавала моладзь, каб сяло адпавядала ХХI стагоддзю, падкрэсліў кіраўнік вобласці.
Інвестыцыі ў вытворчасць
Адзінага падыходу да гэтага пытання няма, адзначыў кіраўнік вобласці. У Віцебску рухавіком інвестыцый павінна стаць свабодная эканамічная зона, у Аршанскім рэгіёне гэтая роля кладзецца на лагістычны цэнтр “Брэміна-Орша”, у Міёрах восенню будзе ўведзены завод белай бляхі – гэта 300 мільёнаў долараў інвестыцый, створана новае сучаснае горадаўтваральнае прадпрыемства. Старшыня аблвыканкама заўважыў, што падобныя праекты трэба шукаць для кожнага рэгіёна.
Мікалай Шарснёў на прыкладзе Наваполацка звярнуў увагу і на перспектыўнасць такой формы арганізацыі як кластар – аб’яднанне навукі, адукацыі і вытворчасці: гэта дае магчымасць вырабляць навукаёмісты прадукт, запатрабаваны на знешніх рынках, забяспечваць эфектыўны вынік, развіццё рэгіёна.
У кожным лясгасе мець дрэваапрацоўку
“Палітыка ў адносінах да лесагаспадарак вобласці пабудавана: кожны лясгас павінен мець уласную вытворчасць. Лес – гэта залатое дно для вобласці. Мой прынцып такі: 99% драўніны павінны перапрацоўвацца і прадавацца з рэгіёна. І раней ці пазней мы да гэтага прыйдзем”, – падкрэсліў кіраўнік вобласці. Мікалай Шарснёў акцэнтаваў увагу на тым, што гэтыя вытворчасці  не павінны быць асноўнымі перапрацоўшчыкамі драўніны, а толькі даць магчымасць устойліва працаваць лясгасам. Даць высокую экспартную выручку і дабаўленую вартасць павінны вытворцы, добра вядомыя ў свеце. “З буйнымі ігракамі на дадзеным рынку зараз вядуцца перамовы, з іншымі – ужо ладзяцца больш цесныя адносіны”, – дадаў ён.
Рыхтаваць спецыялістаў па мэтавых заяўках
У вобласці ёсць дэфіцыт сучасных прафесій. Выйсце з такой сітуацыі, лічыць кіраўнік вобласці, – у падрыхтоўцы спецыялістаў па мэтавых заяўках арганізацый. “Мы пайшлі на аб’яднанне навучальных устаноў і прадпрыемстваў вобласці. Студэнты павінны праходзіць практыку на сваіх будучых працоўных месцах ці на лепшых прадпрыемствах, – сказаў Мікалай Шарснёў. – Таксама трэба ствараць умовы на вытворчасці, каб мэтавік хацеў вярнуцца працаваць: зарплата, умовы працы, павага да прафесіі”. Як сказаў старшыня аблвыканкама, работа ў гэтым напрамку вядзецца, напрыклад, у  сельскай гаспадарцы спецыялісты маюць годную зарплату.
Гандаль на сяле
Адказваючы на пытанне пра банкруцтва шэрагу райпо, Мікалай Шарснёў адзначыў, што сістэма райспажыўкааперацыі аказалася не гатовая да сучасных умоў работы, менавіта гэта стала прычынай крызісу. Але пакінуць сяло без абслугоўвання нельга. Вопыт Аршанскага раёна, які поўнасцю ўзяў на гандлёвае абслугоўванне “Еўрагандаль”, паказаў, што буйныя сеткі маюць цікавасць да гэтага накірунку і жадалі б пашыраць свае зоны абслугоўвання, але трэба падтрымліваць канкурэнцыю, якая спрыяе якасці абслугоўвання людзей, заўважыў ён, таму ў вобласці вырашана на базе аблспажыўсаюза стварыць буйную гандлёва-вытворчую кампанію, з развітай гандлёвай сеткай, сучаснымі формамі гандлю, якая забяспечыць эфектыўную работу з мінімальнымі затратамі.
Таксама кіраўнік вобласці расказаў пра сваё бачанне перспектыў развіцця турысцкай інфаструктуры Браслаўшчыны, далейшае развіццё Аршанскага рэгіёна, пра свае адносіны да малой радзімы, адказаў на іншыя пытанні.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №36 ад 11.05.2019 г.