Районный праздник к Дню труда и торжественное открытие районной Доски почёта прошли в Шумилино

Главное Новости Общество

«Першамай у асобах» – напярэдадні Свята працы ў Шуміліне прайшлі адкрыццё раённай Дошкі гонару і ўрачыстасці па ўшанаванні работнікаў і калектываў, якія па выніках работы 2024 года дасягнулі лепшых вынікаў.

 

На свята сабраліся перадавікі вытворчасці і іх сем’і, кіраўнікі прадпрыемстваў, прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый. Урачыстасці пачаліся ў фае цэнтра культуры. Усіх прысутных павіншавала са святам намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. Лідары раённых арганізацый галіновых прафсаюзаў узнагародзілі работнікаў, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у рабоце, ушанавалі ветэранаў працы,  актывістаў прафсаюзнага руху.

Падчас цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў раённай Дошкі гонару з прывітальным словам звярнуўся старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык:
«Паважаныя жыхары Шумілінскага раёна. Віншую вас з надыходзячым Святам працы. Дзякуючы вашай добрасумленнай працы  шумілінская зямля з кожным годам становіцца больш прыгожай. Развіццё эканомікі, сацыяльнай і іншых сфер – ваша заслуга, паважаныя землякі».

Кіраўнік раёна падзякаваў ветэранам працы, якія стварылі моцны фундамент для развіцця раёна, вобласці і краіны ў цэлым. Сяргей Галынчык уручыў дыпломы аб занясенні на раённую Дошку гонару 14 работнікам, а таксама 7 прадпрыемствам і арганізацыям.

Свята ўпрыгожыла выступленне Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя  Г. І. Цітовіча.

У фае разгарнуліся  выставы Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея, раённай бібліятэкі, выстава-продаж сувенірнай прадукцыі Дома рамёстваў, выстава малюнкаў навучэнцаў Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *