Белорусское общество Красного Креста просит помочь пострадавшим от наводнения на Кубани

Актуалии Общество

Трагедыя на Кубані: дапаможам разам
Віцебская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа заклікае жыхароў Прыдзвіння прыняць удзел у зборы сродкаў для аказання дапамогі пацярпелым ад наваднення жыхарам Краснадарскага краю Расійскай Федэрацыі.
Як паведамляе старшыня арганізацыі Галіна Жэланава, усе жадаючыя могуць пералічваць грашовыя ахвяраванні на спецыяльны разліковы рахунак Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, адкрыты ў г. Мінску: р/р 3015740099012 ААТ “Белінвестбанк” г. Мінск, аддзяленне № 539, вул. Калектарная, 11 МФО 153001739 з адзнакай “дапамога для Кубані”.
Нагадаем, што ў выніку паводкавага наваднення ў Краснадарскім краі ноччу 7 ліпеня аказаліся затопленымі 7,2 тысячы жылых дамоў у трох гарадах (Геленджык, Крымск, Новарасійск) і шэрагу пасёлкаў Краснадарскага краю. Былі парушаны сістэмы энерга-, газа- і водазабеспячэння, аўтамабільны і чыгуначны рух. Па афіцыйных даных “РИА Новости”, атрыманых на 9 ліпеня, у выніку ўдару стыхіі загінуў 171 чалавек.
Надрукавана ў №55 ад 13.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *