ШЕФЫ В ПОМОЩЬ

Актуалии Сельское хозяйство

З  Віцебска прыехалі не ўсе


Дапамагаюць нашаму раёну і віцебскія шэфы. І зусім неабавязкова, што яны садзяцца за руль пасяўных агрэгатаў ці трактароў. Дапамагаюць запчасткамі, палівам, грашыма. Так,  у СФГ “Раднік” шэфы з ААТ “Будкамплект” прывезлі інструменты для рамонту тэхнікі, электроды. “Шумілінскаму райаграсэрвісу” фарбай і цвікамі дапамог “Віцебскгандальбуд”.
“А ў нас таксама добрыя шэфы, – пахвалілася галоўны аграном з “Прыдзвінскага” Р. С. Гарлачова. –  Колькі  гадоў запар падчас пасяўной і жніва з “Віцебскага хладакамбіната”  прысылаюць “Газэль” з вадзіцелем. І не трэба прасіць, тэлефанаваць – у першыя дні пасяўной шэфы ўжо на рабочым месцы”.
“Мішневічам” добра дапамагае Віцебскі філіял “Белпошта” – прадаставілі аўтамабіль з вадзіцелем для развозкі абедаў. З віцебскага прыборабудаўнічага завода ў гэту ж арганізацыю накіраваны зваршчык і токар. “Ульскаму” прадаставілі аўтамабіль з вадзіцелем і аказалі грашовую падтрымку для пакупкі запчастак Віцебскае ўнітарнае прадпрыемства “Фармацыя”. Аўтамабіль для развозкі абедаў з ААТ “Віцебскдругасчэрмет”  накіраваны  ў “АграБаравінку”.
Але не ўсім пашанцавала з віцебскімі шэфамі.  Напрыклад, з ААТ  “Віцебскбурвод” у “Ляжні” павінны былі прыслаць аўтамабіль з вадзіцелем для падвозкі зерня, аказаць матэрыяльную дапамогу. Але ні таго, ні другога ў “Ляжнях” не ўбачылі, прыходзіцца неяк выкручвацца самім. Не пашанцавала з шэфамі і “Лаўжанскаму”  – з ААТ “Гарант” не прыехалі памочнікі, а з “Віцебскрыбы” не прадаставілі абяцаную фінансавую падтрымку. Ігнаравала дапамагу сельскай гаспадарцы і віцебскае прадпрыемства “Белвест”  – і аўтамабіля з вадзіцелем, і  абяцаных рабочых у гаспадарцы так і не дачакаліся.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №34



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *