Районный конкурс «Семейный Олимп» для приёмных семей прошёл в Шумилино

Главное Общество Семья

Свята вялікай любові і адкрытага сэрца

Раённы конкурс «Сямейны Алімп»  для прыёмных сем’яў прайшоў у Шуміліне

У рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» на базе СШ № 2 імя А. І. Дубасарскага сабраліся самыя добрыя і спагадлівыя людзі. Менавіта яны зрабілі дзецям лепшы падарунак у жыцці – дом і сям’ю. Ініцыятарам мерапрыемства выступіў аддзел па адукацыі райвыканкама.

«У першую чаргу гэтыя людзі з добрым сэрцам – нашы супрацоўнікі. Яны адыгрываюць вялікую ролю ў лёсе падрастаючага пакалення і выхоўваюць годных грамадзян нашай краіны, прывіваючы дзецям неабходныя каштоўнасці сапраўднай сям’і. Гэты конкурс – нагода падарыць ім свята і яшчэ раз падзякаваць за такую важную і значную працу ў сучасным свеце», – адзначыла начальнік аддзела па адукацыі і старшыня журы конкурсу Аксана Талстая.

У фармаце конкурсу дзесяць сем’яў-удзельніц сустрэліся не для таго, каб паспаборнічаць, а падзяліцца жыццёвым і педагагічным вопытам адзін з адным, расказаць пра сябе, выхаванне дзяцей, агульныя традыцыі і захапленні. Конкурс праходзіў у два этапы. Першы завочны называўся «Сімвал нашай сям’і». Бацькі разам з дзецьмі павінны былі зрабіць арыгінальны выраб або эмблему, якая ўвасабляе іх сям’ю. Увазе журы была прадстаўлена цэлая выстава неверагодных творчых работ. Адбіткі рук, семкі сланечніка, галінкі дрэў, алмазную мазаіку, аплікацыі, фарбы, малюнкі, роспіс і бязмежную фантазію выкарыстоўвалі ўдзельнікі для сваіх знакаў. Кожны быў унікальны па-свойму. Аднак аб’ядноўвалі іх агульныя паняцці – гармонія, сяброўства, клопат, павага, любоў і жыццё.

Другі этап пачаўся з выпрабавання «Сямейны рэцэпт шчасця». Канкурсанты падзяліліся сваімі інгрэдыентамі, прарэкламаваўшы іх ідэальны выхадны дзень творчымі нумарамі. «Выхаванне як мастацтва» стала наступным этапам. Удзельнікі вырашалі педагагічную задачу на прыкладзе сваёй сям’і. Арганізатарамі конточны вернісаж» – стварэнне ўдзельнікамі навагодняй паштоўкі. Трэба прызнацца, што членам журы, сапраўды, трэба было зрабіць складаны выбар. Таму што, як адзначыла Аксана Генадзьеўна, усе сем’і-удзельніцы ў жыцці з’яўляюцца лепшымі з лепшых, таму што яны самі стварылі гэты Алімп сваімі рукамі, абаграваючы яго штодня. Аднак згодна з умовамі конкурсу выбраць пераможцаў прыйшлося. У гэтым дапамагалі старшыні журы загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Людміла Грузневіч, старшыня раённага Савета жанчын ГА «Беларускі саюз жанчын» Наталля Крыўко, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру» Людміла Шаўцова і метадыст раённага цэнтра дзяцей і моладзі Святлана Раманава.

Пераможцамі ў намінацыі «Сям’я – крэпасць» стала сям’я Сабалеўскіх. За ўтульнасць і гасціннасць намінацыю «Сямейны ачаг» атрымала сям’я Осіпавых. Крэатыўнай і арыгінальнай у «Сямейнай творчасці» стала сям’я Івашчанка-Кандраценка. «Сям’ёй-лідарам» сталі Лук’янавы. За вопыт работы з дзецьмі намінацыя «Залаты саюз» адправілася Еўдакімавым. За згуртаванасць і камандны дух пераможцамі ў намінацыі «Дружная сям’я» сталі Кляцковы. Намінацыю «Захавальнікі традыцый» за вернасць сямейным каштоўнасцям атрымалі Сініцкія.

На пераможны п’едэстал падняліся сем’і Рэўчанка (3 месца), Загвоздавых (2 месца) і Юрчанка (ганаровае першае месца). Словы песні з іх відэапрэзентацыі «Ночь пройдёт, наступит утро ясное. Знаю, счастье нас с тобой ждёт. Ночь пройдёт, пройдёт пора ненастная. Солнце взойдёт!» дагэтуль гучаць у маёй галаве. Таму што сімвалічны «прамень сонца залатога» пранізаў у той дзень сэрцы ўсіх прысутных, напоўніўшы іх дабром і сагрэўшы цяплом.

Да слова. На сённяшні дзень у Шумілінскім раёне ў 12 прыёмных сем’ях пражываюць 22 дзіцяці, у 19 апякунскіх сем’ях – 28 дзяцей. 8 дзетак жывуць у дзіцячым доме сямейнага тыпу. Калі і вы гатовыя падзяліцца цяплом сваёй душы і напоўніць дом дзіцячым смехам, стаць галоўным чалавекам у чыімсьці лёсе, то ў гэтым дапамогуць спецыялісты Шумілінскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. На ўсе пытанні па працаўладкаванні дзя цей у сям’ю адкажа Анастасія Ананьева (тэлефон 5-54-39).

Дар’я ЧАПУРНОВА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *