ЗВАРОТ Шумілінскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў да жыхароў раёна

Общество

ЗВАРОТ Шумілінскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання
ветэранаў да жыхароў раёна з нагоды 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.

Паважаныя жыхары раёна! Дарагія нашы дзеці, унукі і праўнукі!
Як бы далёка не адыходзілі ад нас падзеі Вялікай Айчыннай вайны, мы заўжды будзем помніць пра гераізм савецкіх салдат, партызан і падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу, усіх тых, хто склаў галаву ў баях з фашызмам і хто памёр ад франтавых ран у мірны час. Сваім жыццём заплацілі яны за нашу свабоду і незалежнасць. Імя кожнага салдата Вялікай Айчыннай вайны залатымі літарамі ўпісана ў гісторыю краіны.
Нам, хто жыве на гэтай зямлі, неабходна помніць, цаніць, паважаць сваю гісторыю. Мы нясём адказнасць за лёс свайго краю, сваёй Радзімы, і нам, як ніколі, патрэбны вера і вернасць патрыятычным традыцыям.
Сёння нам ёсць чым даражыць і ганарыцца. Беларусь – наша Радзіма і яе трэба любіць усёй душою, усімі сіламі спрыяць яе працвітанню.
Мы шчыра верым, што сённяшнія пакаленні, як і іх бацькі, дзяды і прадзеды, будуць мець актыўную жыццёвую пазіцыю, будуць адданыя сваёй Айчыне,будуць адзіныя, будуць шанаваць гераічную славу і подзвіг старэйшага пакалення.
Надрукавана ў №35 ад 08.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *