В Беларуси стартовал конкурс рисунка «Выборы глазами детей».

Молодёжь Новости Образование Общество

«Выбары вачыма дзяцей»

Мэта конкурсу – павышэнне прававой культуры навучэнцаў, папулярызацыя ў іх ведаўу галіне выбарчага права, выхаванне грамадзянскіх і патрыятычных якасцяў.

У конкурсе могуць прыняць удзел усе жадаючыя ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Для ўдзелу неабходна падрых-таваць работы, выкананыя ў розных відах выяўленчага мастацтва (жывапіс, графіка, змяшаная тэхніка, калаж), любымі матэрыяламі, фармату А3 або А2 і накіраваць іх да 6 лютага 2024 года ў Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі па адрасе: 220030, г.Мінск, вул. Кірава, 16.

Малюнак павінен быць прысвечаны тэме выбараў і накіраваны на падахвочванне грамадзян да ўдзелу ў выбарах, пашырэнне базавых ведаў аб выбарчым праве і працэдуры галасавання. Малюнак не павінен утрымліваць прыкмет агітацыі за канкрэтнага кандыдата ў дэпутаты альбо супраць. Калектыўныя работы на конкурс не прымаюцца.

Пераможцаў і прызёраў конкурсу чакаюць дыпломы і каштоўныя падарункі.

Арганізатарамі конкурсу выступіў ЦВК Беларусі сумесна з Міністэрствам адукацыі і Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Азнаёміцца падрабязней з парадкам удзелу ў конкурсе можна на сайце ЦВК Беларусі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *