Имя В. И. Угневёнка присвоено переулку в Шумилино

Официально

Аб прысваенні назвы завулку ў гарадскім пасёлку Шуміліна
Рашэнне Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў
№ 177 ад 20 верасня 2013 года
На падставе абзаца трэцяга артыкула 12 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года “Аб назвах геаграфічных аб’ектаў” Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў РАШЫЎ:
1. Прысвоіць завулку, размешчанаму ў гарадскім пасёлку Шуміліна ад перакрыжавання вуліц Луначарскага і 40 год Кастрычніка да вуліцы Камунальнай, назву “завулак Угнявёнка В. І.” (“переулок Угневёнка В. И.”).
2. Абнародаваць (надрукаваць) сапраўднае рашэнне ў раённай газеце “Герой працы”.
3. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
І. НОВІКАВА, старшыня раённага Савета дэпутатаў.
Надрукавана ў №86 ад 01.11.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *