Газета выступила. Что сделано?

Актуалии Общество

“Чаму ніводны банк у нядзелю не працуе?”
29 кастрычніка бягучага года ў № 85 наша газета надрукавала зварот чытачоў пад загалоўкам “Чаму ніводны банк у нядзелю не працуе?”. На гэтым тыдні мы атрымалі адказ ад дырэктара ЦБП № 225 філіяла № 200 – Віцебскага абласнога ўпраўлення ААТ “ААБ Беларусбанк” у г. п. Шуміліна А. В. Паўлючэнкі, у якім, у прыватнасці, паведамляецца:
“Абслугоўванне насельніцтва ў нядзелю было часова спынена ў сувязі з вытворчай неабходнасцю, якая склалася па прычыне звальнення спецыялістаў у сельскіх населеных пунктах. Для папярэджвання скаргаў з боку жыхароў в. Амбросавічы, в. Мішневічы і в. Крывое Сяло абслугоўванне кліентаў ва ўказаных населеных пунктах ажыццяўлялася спецыялістамі аперацыйнага аддзела ЦБП.
Адрэгуляваўшы кадравую сітуацыю, абслугоўванне насельніцтва ў нядзелю ў аперацыйным аддзеле аднавіцца з 2 снежня 2013 года.
Адначасова інфармуем аб тым, што на сённяшні дзень у мэтах развіцця сістэмы безнаяўных разлікаў, а таксама паляпшэння якасці абслугоўвання насельніцтва, скарачэння чэргаў у аперацыйных вокнах структурных падраздзяленняў, эканоміі асабістага часу кліентаў ЦБП № 225 праведзена значная работа па аснашчэнні шумілінскага рэгіёна такімі тэхнічнымі сродкамі, як банкаматы (2 адз.), інфакіёскі (9 адз.), тэрмінальнае абсталяванне ва ўсіх аб’ектах гандлю і сэрвісу, якія дазваляюць без наведвання аддзяленняў банка і ў любы з дзён тыдня ажыццявіць самыя запатрабаваныя фінансавыя аперацыі: зняцце наяўных, правя-дзенне плацяжоў, разлік за тавар ці паслугі. На пастаяннай аснове праводзіцца падключэнне трымальнікаў плацежных картак да сэрвісаў “М-банкінг” і “Інтэрнэт-банкінг”, пры дапамозе якіх большасць аперацый можна правесці, не выходзячы з дому.”
Надрукавана ў №89 ад 15.11.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *