Примите участие в экологическом конкурсе

Общество Экология

Пашліце свой нарыс на экалагічны конкурс
Таленавітых аўтараў, неабыякавых да праблем экалогіі, якія з дапамогай слова ўмеюць перадаць прыгажосць і непаўторнасць прыроды Беларусі, запрашаем прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе на лепшую публікацыю па экалагічнай тэматыцы.
Конкурс праводзіцца ў намінацыі “Наш агульны дом”, у якой прадстаўляюцца нарысы, артыкулы, рэпартажы, агляды, замалёўкі і каментарыі пра беражлівыя адносіны да прыроды, навядзенне парадку на зямлі, добраўпарадкаванне тэрыторый населеных пунктаў, работу з адыходамі, ахову рэк і азёраў, атмасфернага паветра, жывёльнага і расліннага свету, а таксама пра ўкараненне новых тэхналогій у вобласці аховы навакольнага асяроддзя, захоўванне помнікаў прыроды і іншыя матэрыялы па пытаннях аховы прыроды і рацыянальнага выкарыстоўвання прыродных рэсурсаў.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца наступныя катэгорыі:
навучэнцы; аматары; прафесіяналы.
На конкурс дапускаюцца работы, апублікаваныя ў перыядычных друкаваных выданнях з 15 мая 2014 года да 15 мая 2015 года.
Кожная конкурсная работа суправаджаецца інфармацыйным лістом удзельніка з указаннем намінацыі, катэгорыі, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, узросту аўтара, паштовага адраса і тэлефона.
Конкурсныя работы прадстаўляюцца ў выглядзе газетнай ці часопіснай выразкі або рукапіснага ці друкаванага тэксту з абавязковым указаннем назвы перыядычнага друкаванага выдання, у якім гэта работа была надрукавана, нумара і даты выпуску.
Работа, пададзеная на конкурс, павінна мець толькі аднаго аўтара.
Да 15 мая работы трэба накіраваць у Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з паметкай “На рэспубліканскі конкурс на лепшую публікацыю па экалагічнай тэматыцы”.
І. БЛІЗНЕЦ, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў
і аховы навакольнага асяроддзя.
Надрукавана ў №28 ад 10.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *