На областном конкурсе шумилинские ветераны показали класс

Культура Общество

“Не старэюць душой ветэраны”
12 сакавіка ў аграгарадку Ноўка  Віцебскага раёна прайшоў абласны агляд-конкурс ветэранскіх творчых калектываў “Не старэюць душой ветэраны”, у якім прынялі ўдзел народныя клубы “Ветэран” Шумілінскага раённага цэнтра культуры (кіраўнік Г.  Аляксеева), Обальскага ГДК (кіраўнік Г. Чарнічэнка) і клуб “Ветэран” Лаўжанскага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу (кіраўнік Е. Паліцан).
Ветэранскія калектывы Шуміліншчыны годна выступілі на конкурсе і былі высока ацэнены журы. Так, у намінацыі “Харэаграфія” 1 месца заняў калектыў Лаўжанскага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу за сямейна-бытавыя танцы. Сярод салістаў-вакалістаў 2 месца ў Таццяны Анішчанкі, удзельніцы народнага клуба “Ветэран” Обальскага ГДК.
Адзначана работа і народнага клуба “Ветэран” Шумілінскага РЦК. У прыватнасці, ён узнагароджаны граматай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў “За значны ўклад у развіццё грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі, папулярызацыю самадзейнай творчасці і актыўны ўдзел у культурным жыцці вобласці”.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №24 ад 25.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *