Ветврач Сергей Иванов

Сельское хозяйство

Птушкі пад кантролем
У цэху па вырошчванні куранят СТАА “Вітконпрадукт”, што ў Слабадзе, лічаць, што ім пашанцавала на галоўнага ветурача. Добры і кампетэнтны спецыяліст. Уважлівы і сумленны. Гаворка ідзе пра Сяргея Мікалаевіча Іванова, які дзесяць гадоў працуе на прадпрыемстве.
Родам Сяргей з Шуміліна. У свой час закончыў Віцебскую ветакадэмію. Але там больш вучылі як даглядаць і лячыць буйную рагатую жывёлу. А наконт лячэння птушак прыйшлося даходзіць да ўсяго самому, чытаць літаратуру, вучыцца ў калег з іншых раёнаў. “У першыя гады работы вельмі дапамагаў начальнік вытворчасці цэха Слабада Алег Уладзіміравіч Кашнікаў,”  – кажа Сяргей Іваноў.
Зараз у цэху 540 тысяч куранят. За іх лячэнне, вакцынацыю,  прафілактыку розных захворванняў у адказе галоўны ветурач. На думку Сяргея Іванова, галоўнае ў рабоце ветурача – трымаць сітуацыю пад кантролем. “Мы не дапускаем, каб птушкі хварэлі, – кажа Сяргей Мікалаевіч. – Мы ніколі не лячылі і не будзем лячыць куранят антыбіётыкамі. Таму і кураціна нашага прадпрыемства якасная”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №89 ад 15.11.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *