Награды – лучшим работникам сельского хозяйства

Общество Сельское хозяйство

Граматы і падзякі – ад прафсаюза
У сувязі з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу граматамі і падзякамі рэспубліканскага і абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК ўзнагароджаны лепшыя працаўнікі сельгасарганізацый раёна.
Як расказаў журналістам раённай газеты старшыня  райкама прафсаюза работнікаў АПК В. В. Юхнавец, Ганаровую грамату Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу атрымаў механізатар ААТ “Лаўжанскае” Міхаіл Леанідавіч Шуміла.
Граматамі  абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК за добрасумленную работу ўзнагароджаны загадчыца фермы Цэнтр-1 УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” Наталля Сяргееўна Быкава, інспектар упраўлення сельскай гаспадаркі  і харчавання райвыканакама Фаіна Мікалаеўна Ціхановіч.
Падзяка абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК за добрую шматгадовую працу атрымала старшыня прафсаюзнага камітэта УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” Валянціна Ананьеўна Клюева.
Надрукавана ў №89 ад 15.11.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *