В «Метане» всё расписано, а вот в «Блюзе» свободные дни ещё есть

Новости Общество

Агеньчыкі па-шумілінску
У многіх арганізацыях раёна ёсць даўняя традыцыя адзначаць разам навагоднія святы. Такія мерапрыемствы збліжаюць і аб’ядноўваюць. І на іх пачалі запісвацца ў мясцовыя кафэ яшчэ ў канцы лістапада. Самыя зручныя дні – перад выхадным – “разабралі” ў першую чаргу.
“З 20 па 30 снежня ў кафэ “Фартуна” правесці навагоднія агеньчыкі пажадалі калектывы пяці арганізацый і прадпрыемстваў раёна, – расказала начальнік аддзела грамадскага харчавання райспажыўтаварыства Людміла Ганчарова. – У “Блюз” пакуль што запісаліся толькі тры арганізацыі. Так што мы яшчэ прымаем  заяўкі на карпаратыўныя вечары”. Па падліках Людмілы Яўгенаўны, кожнаму адпачываючаму вечар абыдзецца да 300 тысяч рублёў.
“А ў нас у гэтым годзе сапраўдны ажыятаж на карпаратывы, – расказала начальнік цэнтра гандлю і аздараўлення РВУ «Шумі-лінарайгаз»   Антаніна Рубцова. – Новы год у нас адзначаць як нашы пастаянныя кліенты, так і новыя –  з 24 арганізацый. Першы карпаратыў адбыўся ўжо на гэтым тыдні, 17 снежня. Надалей у нас распісаны кожны вечар”. Дарэчы, некаторыя жыхары раёна пажадалі сустрэць у “Метане” і саму навагоднюю ноч: у кафэ на 31 снежня запісаліся дзве кампаніі. І “Метан” ідзе на ўступкі сваім кліентам. Так, па словах Антаніны Міхайлаўны, вырашаецца пытанне прадоўжыць у навагоднюю ноч час работы кафэ да чатырох гадзін ночы.
У пераднавагоднія вечары ёсць пастаянныя наведвальнікі і ў “Караване”.  “У нас адзначаюць навагоднія карпаратывы восем кампаній, – расказала дырэктар кафэ В. А. Манукян. – Акрамя таго, на святочную ноч з 31 снежня на 1 студзеня паступіла тры заказы”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №98 ад 19.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *