Председатель райисполкома провёл выездной приём граждан в Оболи

Президент

Обаль, мікрараён Даўмана
11 лістапада старшыня райвыканкама У. П. Куранны правёў выязны прыём грамадзян у г. п. Обаль.  У памяшканні Обальскага сельвыканкама, дзе праходзіў прыём, прысутнічалі намеснікі старшыні райвыканкама А. П. Быкаў і В. В. Доктараў, а таксама старшыня Обальскага сельвыканкама М. А. Будневіч.
За дапамогай у вырашэнні надзённых пытанняў да кіраўніка раёна звярнуліся чатыры жанчыны з мікрараёна Даўмана. Рамонт даху дома № 19 па вуліцы Даўмана, вулічнае асвятленне ў гарадскім пасёлку, добраўпарадкаванне тэрыторыі каля таго ж дома № 19 пасля рамонту цеплатрасы, адвядзенне вады каля дома № 9 на ву-ліцы Зяньковай.
Што стаіць за гэтымі зваротамі? Вялікія праблемы, неабходнасць капітальных укладанняў? Не. За гэтым ярка праглядваецца наша няўменне працаваць якасна. Узяць, да прыкладу, вышэй-упамянуты дом № 19 па вуліцы Даўмана. Запытаем, чаму людзі скардзяцца, тут жа камунальнікі дах адрамантавалі  (і справаздачу напісалі), цеплатрасу пераклалі, для людзей жа стараліся. Але прыйшоў самы галоўны кантралёр – дождж – і праверыў работу. І аказалася: дах адрамантавалі дрэнна, бо цячэ. Траншэю, дзе клалі трубы цеплатрасы, засыпалі абы-як, бо гразь плыве і людзям не прайсці. Той жа дождж канстатаваў, што і водаадвядзення, якога даўно дамагаюцца жыхары дома № 9 па вуліцы Зяньковай, няма.
Грошай не хапае, каб зрабіць работу як след адзін раз? А на тое, каб пераробліваць два, тры, пяць разоў, хапае?
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №89 ад 15.11.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *