Первенство области по волейболу выйграли шумилинцы

Спорт, туризм

ШУМІЛІНА – ЧЭМПІЁН!
На мінулым тыдні валейбольная зборная нашага раёна (Іван Жукаў, Антон Сушынскі, Ягор Пальвінскі, Яўген Дубавец, Андрэй Нячай, Аляксандр Красікаў, Даніла Кірпічэнка, Артур Паграбняк, Віталь Воранаў і Уладзіслаў Догель; трэнер Аляксей Паршыкаў) стала чэмпіёнам вобласці на першынстве сярод спартсменаў 2000-2001 гадоў нараджэння.
У чацвер у фінальным паядынку шумілінскія валейбалісты абыгралі каманду з Паставаў. Матч, асабліва першая партыя, склаўся вельмі нялёгка для нашых землякоў. Ініцыятыву адразу захапілі пастаўскія валейба-лісты, стварыўшы адрыў у два ачкі. Нашым прыходзілася амаль пастаянна даганяць сапернікаў. Ключавым стаў момант, калі Паставы вялі шэсць ачкоў. Прыемна адзначыць, што шумілінцы не апусцілі рукі, а пасля тайм-аўта, узятага трэнерам, вярну-ліся ў гульню. Прычым вярну-ліся цудоўна: не толькі ліквідавалі шасціачковы адрыў, а і выйшлі наперад. У нярвовай канцоўцы першай партыі спартыўная ўдача была на баку шумілінцаў.
У другой партыі барацьбы не атрымалася, гуляла адна каманда – Шуміліна, а вось Паставы на пляцоўку з годнай гульнёй вярнуцца не змаглі. 2:0 – і Шуміліна – чэмпіён!
Пасля фінальнай сустрэчы спонсары нашай каманды ўручылі юным чэмпіёнам грашовыя прэміі, таксама вызначылі лепшых у шумілінскай камандзе – імі сталі Ягор Пальвінскі і Антон Сушынскі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №90 ад 19.11.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *