Не перамогай адзінай: настрой, які аб’яднаў турыстаў
15 і 16 жніўня ў Лескавічах праходзіў 52-і раённы турысцкі злёт, які сёлета прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
У фэсце бралі ўдзел каманды Шумілінскай ЦРБ, райвыканкама, Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, зборная каманда дзіцячых садоў, шумілінскіх СШ № 1і СШ № , зборная Обальскай, Кардонскай, Амбрасавіцкай і Слабадской школ.
Намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава і пракурор Шумілінскага раёна Антон Гарохаў на ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства пажадалі ўдзельнікам добрага настрою, яркіх выступленняў і спартыўных перамог. Ірына Шалахава, Антон Гарохаў і прадстаўнікі каманд усклалі кветкі на вайсковае пахаванне ў Лескавічах, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць воінаў, загінуўшых у Вялікай Айчынай вайне.
Сёлетні турзлёт аб’яднаў як вопытныя каманды, так і навічкоў. Але самае галоўнае, што кожная каманда прывезла добры настрой на барацьбу і перамогу. Каманды разбілі палатачныя лагеры, абсталявалі іх, праявіўшы багата творчасці.
«У нашай камандзе – палова калектыву, усе маладыя спецыялісты, якія сёлета прыйшлі да нас на работу, – кажа капітан каманды Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Вольга Галынчык. – Сюды мы прыехалі не за перамогай, а каб пабыць у коле сяброў, больш даведацца пра сваіх калег у неафіцыйнай атмасферы і проста адпачыць – усё-такі лета заканчваецца, а так хочацца, каб яркіх летніх успамінаў было паболей. І турзлёт, упэўнена, у гэтым дапаможа».
Конкурсную праграму адкрывала стральба з пнеўматычнай зброі, у якой па ўмовах удзельнічалі кіраўнікі арганізацый ці іх намеснікі. Лепш за ўсіх адстраляўся дырэктар Обальскай СШ Аляксандр Сачыўка, які крыху апярэдзіў Вольгу Далецкую з СШ № 1 і Ігара Гудкова з ЦРБ.
І завярцеўся віхор спаборніцтваў і выпрабаванняў. Турзлёт выдаўся насычаным і актыўным. Турысты толькі і паспявалі дэманстраваць свае навыкі то ў адным конкурсе, то ў другім. Як гаворыцца, ні хвілінкі перадыху. Усе турыстычныя ўменні разам з добрай фізічнай падрыхтоўкай трэба было паказаць у тэхніцы горна-пешаходнага турызму. Так, не ўсе этапы даваліся лёгка, але хіба гэта можа спыніць сапраўднага турыста! Пераадолець, перамагчы і рухацца наперад. Як можна было чакаць, перамаглі тут вопытныя каманды: першае месца ў ЦРБ, другое – у СШ № 1. А вось трэцяе месца здзівіла: яго «ўзялі» дэбютанты са зборнай дзіцячых садоў.
Мала хто ведае, што такое кернтбол. А вось турысты, якія пастаянна ўдзельнічаюць у турзлецё, цу доўна ведаюць, што гэта валейбол з закрытай сеткай і гуляць у яго весела і задорна. Лагічна, што ў фінале сышліся каманды райвыканкама і СШ № 1 – яны добра ведаюць нюансы гэтага вясёлага віду спорту. Удача была на баку педагогаў. А тым часам у лагерах рыхтаваліся да самага смачнага конкурсу – кулінарнага. Толькі вось арганізатары зрабілі ўдзельнікам сюрпрыз: камандам трэба было прэзентаваць паходную страву «Каша з сякеры». І турысты крэатыўна справіліся. Асабліва хочацца выдзеліць каманду райвыканкама, якая прэзентавала сваю кашу на беларускай мове.
Завяршыўся першы дзень творчым прадстаўленнем візітных картак каманд. У гэтым конкурсе не было абмежаванняў па форме падачы. Таму адны спявалі, другія тан цавалі, трэція паказвалі міні-спектакль…
Другі дзень адкрылі спаборніцтвы ў тэхніцы веласіпеднага турызму. Удзельнікі з лёгкасцю справіліся са складанымі фігурамі ваджэння веласіпеда. Лепшы вынік паказалі веласіпедысты з СШ № 2.
Турысты гатовы былі да далейшых прыгод і выпрабаванняў. Але ўсе планы парушыў моцны дождж. Жартоўная паласа перашкод пераўтварылася ў прамым сэнсе слова ў мокрую. І, здаецца, ужо нікому не патрэбны былі вынікі – усе атрымалі зарад аптымізму і бадзёрасці.
Але ў кожнага ўсё атрымалася, ніхто не пашкадаваў пра тое, што прыехаў у Лескавічы. І гэта самы галоўны вынік турзлёту.
Па выніках усіх конкурсаў першае месца ў раённым турзлеце заняла каманда ЦРБ, другое – СШ № 1, трэцяе – зборная дзіцячых садоў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
СЛОВА – КАПІТАНАМ
Зінаіда СЦЕРЖАНКОВА, капітан каманды ЦРБ – пераможцы злёту:
– Дзякуй арганізатарам і камандам за турзлёт. Усё прайшло на высокім узроўні. Рады, што перамаглі і размянялі мінулагодняе другое месца на перамогу. Мы зрабілі гэта!
Наталля ПАШКЕВІЧ, капітан зборнай дзіцячых садоў, якая дэбюціравала на турзлёце і заняла трэцяе месца:
– Неверагодна. Адны эмоцыі. Прыехалі за добрым настроем, а выйгралі трэцяе месца. Перад турзлётам падбадзёрвалі адзін аднаго, казалі, што галоўнае не перамога, а ўдзел. Але ж пасляршых стартаў ахапіў дух спаборніцтваў і пайшло-паехала. І ўсё атрымалася, як мае быць.

















