Шумілінскія барцы – мацнейшыя ў рэспубліцы

Актуалии Молодёжь Спорт, туризм

Шумілінскія барцы – мацнейшыя ў рэспубліцы
Выдатныя вынікі паказалі юныя шумілінскія спартсмены на першынстве Беларусі па вавінам в’ет во дао. У спаборніцтвах бралі ўдзел каля ста спартсменаў з 13 каманд. Зборная нашага раёна выйграла каманднае першынство. У асабістым заліку выхаванцы трэнера Святланы Бараноўскай восем разоў уздымаліся на п’едэстал.
У катэгорыі “тэхніка” Ягор Васільеў стаў трэцім у комплексе практыкаванняў без зброі, Вольга Кляшчонак заваявала трэцяе месца ў практыкаваннях з кароткай зброяй.
У паказальных групавых выступленнях квартэт Вольга Кляшчонак – Максім Васільеў – Яўген Шаблін – Іван Бяржанін паказаў другі вынік.
У катэгорыі “паядынак” першыя месцы заваявалі Вольга Кляшчонак, Станіслаў Шпулёў, Ягор Васільеў і Олег Кляшчонак, трэцяе месца ў Максіма Васільева.
Надрукавана ў №35 ад 03.05.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *