Мікалай Шчарбіцкі: Важна, каб мы шанавалі і захоўвалі памяць аб воінах Вялікай Айчыннай вайны і вайны ў Афганістане

Актуалии

Праявіць цвёрдую грамадзянскую пазіцыю

Мікалай Шчарбіцкі, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», маёр у адстаўцы:

– Рэферэндум дазволіць прагаласаваць і за тыя папраўкі ў Канстытуцыю, якія я і іншыя члены грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» прапаноўвалі ўнесці і замацаваць у Асноўным законе.
Члены нашай арганізацыі заўсёды праяўляюць цвёрдую і актыўную грамадзянскую пазіцыю, у тым ліку па пытаннях, якія датычацца героіка-патрыятычнага выхавання, павагі да падзей мінулага. Таму пазітыўна ставімся да таго, што ў Канстытуцыі замацоў-ваецца паняцце гістарычнай памяці, яе дзяржаўнай і грамадскай аховы. Для мяне, як для старшыні грамадскай арганізацыі важна, каб наша праца па патрыятычным выхаванні моладзі была працягнута, каб мы шанавалі і захоўвалі памяць аб воінах Вялікай Айчыннай вайны і вайны ў Афганістане.
Лічу сваім абавязкам узяць удзел у рэспубліканскім рэферэндуме, бо гэта найперш наша будучыня. Упэўнены, што гэтую знакавую падзею не абмінуць мае таварышы і ўсе, каму не абыякавы лёс нашай краіны.
Апублікавана ў №11 ад 11.02.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *