Парадак рэалізацыі дроў насельніцтву ў Шумілінскім раёне

Актуалии Новости Общество Экономика

Парадак рэалізацыі дроў насельніцтву
Для пакупкі дроў у гатовым выглядзе неабходна звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва. Пасля аплаты па папярэдняй дамоўленасці ўпаўнаважаная асоба лясніцтва адпускае дровы і робіць выпіску суправаджальнага дакумента (ТТН-1), які складаецца на кожны рэйс. Лясніцтвы лясгаса пры наяўнасці свабоднага транспарту могуць аказаць паслугі па дастаўцы дроў.
Таксама ў кожным лясніцтве ёсць участкі дзяржаўнага ляснога фонду для саманарыхтоўкі дроў. Для гэтага неабходна напісаць заяву, аплаціць кошт драўніны на выдзеленым участку і толькі пасля гэтага атрымаць адпаведны дазвольны дакумент (ордэр на дробны водпуск), які дае права на самастойную высечку дрэў. Вывазка можа ажыццяўляцца толькі пасля засведчвання нарыхтаванай драўніны работнікам дзяржаўнай лясной аховы лясніцтва. Па адным ордэры прадастаўляецца не больш 50 кубаметраў драўніны.
Нагадваем, што ў выпадку парушэння правілаў нарыхтоўкі і вывазкі драўніны грамадзяне прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу і кампенсацыі прычыненай шкоды.
Дзмітрый ПАДЛЯШЧУК,
галоўны ляснічы “Шумілінскага лясгаса”.
Надрукавана ў №86 ад 01.11.2019 г.