Встречи в трудовых коллективах

Президент

Як уратаваць дзетак?
21 лістапада ў шэрагу працоўных калектываў раёна прайшлі сустрэчы з кіраўніцтвам раёна, кіраўнікамі і спецыялістамі раённых службаў. Інфармацыйная група райвыканкама № 1, якую ўзначальвае кіраўнік раёна У. П. Куранны, сустрэлася ў гэты дзень з працаўнікамі Шумілінскага лясгасу.
На абмеркаванне былі вынесены два пытанні: “Аб рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядбайных сем’ях” і “Небяспечная АЧС (чума свінняў)”. Начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела райвыканкама Н. У. Захарава, якая выступіла з дакладам, адзначыла, што на 1 лістапада бягучага года ў сацыяльна небяспечным становішчы на Шуміліншчыне знаходзяцца 200 дзяцей са 110 сямей, у гэтым годзе адабрана 15 дзяцей з 8 сямей, за гэты ж час у тры сям’і вярнулі 4 дзіцяці. Бацькоўскіх правоў сёлета пазбаўлены 9 бацькоў – 18 дзяцей сталі сацыяльнымі сіротамі. Тут, як кажуць, без каментарыяў, лічбы гавораць самі за сябе.
Што датычыць АЧС, то на сённяшні дзень спецыялісты раённай ветэрынарнай службы настойліва рэкамендуюць устрымацца ад гадоўлі свіней на ўласных падворках. Пакуль міне небяспека.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №91 ад 22.11.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *