В Шумилино прошла внеочередная сессия районного Совета депутатов

Актуалии Президент

Прынялі раённыя праграмы
У мінулую пятніцу адбылася нечарговая 19-я сесія раённага Савета дэпутатаў. У рабоце сесіі прыняў удзел старшыня райвыканкама У. П. Куранны. Работу сесіі правяла старшыня райсавета І. М. Новікава.
Дэпутаты абмеркавалі і прынялі шэраг важных стратэгічных дакументаў. Гэта найперш Праграма добраўпарадкавання сельскіх населеных пунктаў раёна на 2012—2015 гады. Інфармацыю па праграме падаў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Г. М. Кісялевіч. Як адзначыў дакладчык, праграма складзена з улікам прапаноў сельвыканкамаў, прадпрыемстваў і арганізацый. А ўвогуле яна нацэлена на павышэнне культуры земляробства, навядзенне парадку ў населеных пунктах, на воінскіх і грамадзянскіх могілках, вырашэнне пытанняў водазабеспячэння, захавання бытавых адыходаў і шэраг іншых пытанняў.
Раённую праграму “Чыстыя палі” на 2012—2013 гады прадставіла начальнік землеўпарадкавальнай службы раёна З. Ф. Алюліна. Яна адзначыла, што галоўная задача праграмы – паляпшэнне выкарыстоўвання ворыўных зямель, павелічэнне іх контурнасці.
З праграмай гісторыка-культурнай спадчыны раёна прысутных пазнаёміў начальнік аддзела культуры райвыканкама А. Ф. Мацвяйчук.
Дэпутаты раённага Савета разгледзелі іншыя пытанні.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №15 ад 21.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *