О сверурочной и ночной работе, о дополнительном отпуске

Вопрос-Ответ Закон

Пра звышурочную і начную работу
Наймальнік часта просіць працаваць у звышурочны час. Ці маю права адмовіцца ад выканання такой работы?
– Згодна з арт. 119 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь звышурочнай лічыцца работа, выконваемая работнікам па прапанове, распараджэнню ці з ведама наймальніка звыш устаноўленай працягласці рабочага часу, прадугледжанай правіламі ўнутранага працоўнага распарадку ці графікам зменнасці. Згодна з арт. 120 ПК прыцягненне да звышурочных работ дапускаецца толькі са згоды работніка, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных арт. 121 ПК (пры вытворчасці работ для папярэджання катастрофы, вытворчай аварыі, неадкладнага ўхілення іх наступстваў, аказанне экстраннай меддапамогі работнікамі ўстаноў аховы здароўя;  пры вытворчасці грамадска неабходных работ па водазабеспячэнню, газазабеспячэнню, ацяпленню, асвятленню, каналізацыі, транспарту, сувязі – для ўхілення выпадковых ці нечаканых абставін, што парушаюць іх правільнае функцыянаванне), а таксама работ, прадугледжаных калектыўным дагаворам, пагадненнем.
Звышурочныя работы не павінны перавышаць для кожнага работніка чатырох гадзін на працягу двух дзён запар і 120 гадзін у год.
Работа ў звышурочны час і ў выхадны дзень можа кампенсавацца па пагадненню бакоў прадастаўленнем іншага дня адпачынку ці павышанай аплатай у памеры, устаноўленым арт. 69 ПК.
Работнік мае права адмовіцца ад выканання работы ў звышурочны час (за выключэннем вышэйадзначаных выпадкаў), што не будзе з’яўляцца дысцыплінарным учынкам.
У якім памеры павінна аплачвацца работа ў начны час?
– Начным лічыцца час з 22.00 да 6.00. Згодна з арт. 70 ПК за кожную гадзіну работы ўначы робяцца даплаты ў памеры, устаноўленым калектыўным дагаворам, пагадненнем, але не ніжэй 20% гадзіннай тарыфнай стаўкі (акладу) работніка. Даплаты за работу ў начны час ў памеры, што не перавышае 40% гадзіннай тарыфнай стаўкі (акладу) работніка, уключаюцца ў сабекошт прадукцыі (работ, паслуг).
Дополнительный отпуск по контракту
Ці павінен прадастаўляцца дадатковы водпуск за работу па кантракту?
– Згодна з пп.2.5 п.2 Дэкрэта Прэ-зідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.07. 1999 г. № 29 “Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносін, умацаванні працоўнай і выканаўчай дысцыпліны” кантракт, заключаны з работнікам, павінен прадугледжваць прадастаўленне дадатковага заахвочвальнага водпуску з захаваннем зарплаты да пяці каляндарных дзён.
Г. ГАЛАЙ, галоўны дзяржінспектар працы абласнога ўпраўлення Дэпартаменту дзяржінспекцыі працы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *