Украл три телёнка и два коня, но от суда не ушёл

Закон Общество

Тры цяляці і два кані
На лаве падсудных – 21-гадовы хлопец. У зале суда – ягоная жонка, сваякі. Дома – маленькае дзіця. Жанчыны плачуць,  абвінавачваемы з самага пачатку судовага пасяджэння просіць даць яму любое пакаранне, толькі быць дома, з сям’ёй…
Дарэчы, хлопец не першы раз апынуўся на лаве падсудных. Год назад суд паверыў яму, за крадзеж прысудзілі восем месяцаў папраўчых работ з утрыманнем 15% заробку ў даход дзяржавы. Толькі гэта не стала для маладога чалавека ўрокам.
Пражываў ён у адной з вёсак нашага раёна, працаваў у мясцовай гаспадарцы жывёлаводам, ажаніўся, нарадзілася дзіцё. Аднак жыць па законе яўна не хацеў.
Вясною, калі  разам з напарнікам пасвіў у полі, яму прыйшла ідэя прадаць некалькі кароў. Напарнік паспрабаваў яго спыніць, але хлопец не паслухаўся. Ноччу адвёў трох цёлак у патаемнае месца, а раніцой за адзін мільён рублёў прадаў іх камерсантам.
Прыкладна праз месяц вырашыў паўтарыць аферу. На гэты раз украў двух коней. Адзін конь належаў прыватнаму гаспадару, другі – лясгасу. Прадаў іх камерсантам за 10 мільёнаў рублёў.
Атрыманымі грашыма заплаціў за кватэру, астатнія аддаў жонцы. Суддзя Алена Сініцкая спытала падсуднага: “А што дома сказалі, калі даваў такія немалыя грошы?”. “Нічога не спыталі, проста ўзялі грошы…” – такі быў адказ.
На судзе хлопец поўнасцю прызнаў сваю віну, не адмаўляўся і ад кампенсацыі матэрыяльных страт мясцовай гаспадарцы, лясгасу, прыватнаму гаспадару, не супраць кампенсавання і маральных страт.
Занадта дорага абышліся сям’і ягоныя справы – за тры цяляці і два кані трэба заплаціць 25 мільёнаў мясцовай гаспадарцы, 13 мільёнаў лясгасу, 12 мільёнаў прыватнаму гаспадару. А два з паловай года злодзей правядзе ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму, дзе ў яго будзе дастаткова часу падумаць над сваімі паводзінамі і над далейшым жыццём.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №79 ад 14.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *