Яшчэ раз пра грыбочкі

Здоровье Общество

Яшчэ раз пра грыбочкі
Паласавацца грыбамі любяць усе: і смачна, і сытна. А да таго ж яшчэ і вельмі карысна. Вугляводы, якія ўтрымліваюцца ў грыбах, маюць форму глікагену (жывёльнага крухмалу), якога няма ў раслінах. Бялкоў у грыбах больш, чым у мясе, а таксама яны ўтрымліваюць спецыяльныя рэчывы, што перашкаджаюць назапашванню халестэрыну.
Лекавыя ўласцівасці грыбоў здаўна выкарыстоўваюцца ў медыцыне. Выцяжкай з грыбоў лечаць рак, туберкулёз, экзему, захворванні нервовай сістэмы. Антыбіётыкі, якія ўтрымліваюцца ў грыбах, забіваюць многія мікробы. Японскі грыб ачышчае арганізм і павышае імунітэт.
Калі вы сумняваецеся, калі не ведаеце назвы грыбоў, іх ужыванне можа закончыцца галюцынацыямі рознай ступені цяжкасці ці нават смерцю.
Таму не лішнім будзе нагадаць, што збіраць ці купляць можна толькі тыя грыбы, у якіх упэўненыя на ўсе 100%.
Трэба памятаць, што ёсць ядомыя, умоўна ядомыя, неядомыя і ядавітыя (ядомыя адзін раз) грыбы. Ядомыя грыбы можна есці без папярэдняй апрацоўкі: адразу варыць ці смажыць. Гэта большасць трубчатых грыбоў і некаторыя віды пласцінчатых (напрыклад, шампіньёны). Умоўна ядомыя грыбы (млечнікі, грузды, ваўнянкі) перад гатаваннем неабходна вымочваць. Грыбамі неядомымі (перачнымі і жоўцевымі грыбамі) атруціцца нельга, але і ўжываць іх у ежу няма сэнсу: яны нясмачныя. А вось ад мухамораў і бледных паганак лепш трымацца далей.
В. ГУСАКОВА, памочнік урача-гігіеніста Шумілінскага РЦГЭ.
Надрукавана ў №66 ад 29.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *