В Шумилино открылся магазин «Ян Сыродел»

Главное Новости Общество Экономика


Магазін «Ян Сыродел» цяпер і ў Шуміліне

Учора, 8 кастрычніка, у Шуміліне адбылося ўрачыстае адкрыццё фірменнага магазіна гандлёвай сеткі «Ян Сыродел» Верхнядзвінскага масласырзавода.


«Адкрыццё магазіна – значная падзея для Шуміліна, – адзначыў на адкрыцці старшыня раённага Савета дэпутатаў Руслан Матвейчук. – Тут прадстаўлена малочная прадукцыя, якая вырабляецца на Верхнядзвінскім масласырФзаводзе, у тым ліку і ў нашым шумілінскім цэху. Упэўнены, што гандлёвы аб’ект будзе карыстацца попытам сярод жыхароў і гасцей раёна».

Намеснік старшыні райвыканкама Інга Пілюгіна дадала, што адкрыццё магазіна пацвярджае развіццё эканомікі, прадпрыемства і клопат пра людзей.
Чырвоную стужку перарэзалі Руслан Матвейчук і начальнік аддзела збыту і забеспячэння Верхнядзвінскага масласырзавода Святлана Цыро.


Магазін «Ян Сыродел» універсальны – у продажы хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, бакалея, мяса, каўбасы, рыба. Прадстаўлены ў шырокім асартыменце сыры – вагавыя, фасовачныя, мяккія і цвёрдыя, вэнджаныя, класічныя і элітныя еўрапейскія сарты, сметанковае масла і іншыя малочныя вырабы.


У будучым у магазіне плануюць устанавіць сучасную кавамашыну і некалькі столікаў для наведвальнікаў.

Новы магазін знаходзіцца ў Шуміліне па вуліцы Вакзальнай, 11.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *