В Шумилино прошла отчётно-выборная конференция районной организации ОО «БРСМ»

Главное Молодёжь Новости

«Трэба жыць так, каб быць запатрабаванымі ўсяму грамадству»

15 ліпеня прайшла 43-я справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Вікторыя Бяляева ўручае грамату сакратару пярвічнай арганізацыі РАНС Аляксею Шустрову.

«Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб’ядноўвае самую актыўную частку маладых людзей. Моладзь заўсёды прапануе багата цікавых ідэй, – адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, вітаючы дэлегатаў канферэнцыі. – Нават самыя смелыя і крэатыўныя ініцыятывы моладзі будуць знаходзіць падтрымку раённых ўладаў».
Са справаздачай аб дзейнасці раённай арганізацыі БРСМ за 2017-2021 гады выступіла першы сакратар райкама Вікторыя Бяляева. Яна адзначыла, што сёння раённая арганізацыя налічвае 525 чалавек (гэта 21% ад агульнай колькасці моладзі ў раёне), якія аб’яднаны 45 пярвічнымі арганізацыямі.
Асноўныя накірункі работы маладзёжнага саюза былі вызначаны на 43-м з’ездзе маладзёжнага саюза – гэта падтрымка адоранай і таленавітай моладзі, рэалізацыя грамадзянска-патрыятычных, культурных праектаў, развіццё маладзёжных атрадаў правапарадку, валанцёрскі рух і інфармацыйная работа.
Сярод найбольш яркіх мерапрыемстваў, што праводзіць БРСМ, – акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!», «Квітней, Беларусь!», «Дзякуй за Перамогу!», «Мы памятаем! Мы ганарымся!», «Кветкі Вялікай Перамогі», «Цуды на Ражаство», гульня «Зарніца», раённы турысцкі злёт, работа валанцёрскіх атрадаў і маладзёжнага атрада аховы правапарадку, арганізацыя экскурсій, падтрымка конкурсаў прафесійнага майстэрства сярод рабочай моладзі. Праведзены акцыі «Разам з бацькамі» па добраўпарадкаванні дзіцячых дваровых пляцовак сем’ямі, «Разам з бацькай» – сумесная зарадка бацькі і дзіцяці, «Аднаўленне святынь Беларусі», « Дзень вышыванкі» і « Падары немаўляці вышыванку» ў рамках святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Сёлета дадзены старт новаму праекту БРСМ «Роднае_народнае», які накіраваны на папулярызацыю дзяржаўных сімвалаў у Год народнага адзінства.
Актывісты раённай арганізацыі бралі актыўны ўдзел у трох выбарчых кампаніях. Яны збіралі подпісы, удзельнічалі ў рабоце ўчастковых камісій, былі назіральнікамі на участках для галасавання, праводзілі сацыялагічныя апытанні.
Пра работу сваіх арганізацый расказалі дэлегаты канферэнцыі Катарына Дубко (УП ЖКГ), Аляксей Шустроў (раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях) і Дар’я Барысевіч (Мікіціхінская СШ).
Першы сакратар абкама ГА БРСМ Уладзімір Бабічаў, які браў удзел у канферэнцыі падкрэсліў, што поспех любой арганізацыі залежыць ад актыўнасці пярвічак, ад таго, як актыўна будуць папаўняцца рады арганізацыі мола-ддзю раёна. «Нам, маладым, трэба жыць так, каб быць запатрабаванымі ўсяму грамадству, – засяродзіў увагу дэлегатаў канферэнцыі Уладзімір Бабічаў. – І толькі ад нашай актыўнасці, ініцыятыўнасці залежыць, у якой краіне мы будзем жыць».
Вікторыя Бяляева ўручыла граматы райкама БРСМ найбольш актыўным пярвічным арганізацыям раёна: раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, Мікіціхінскай СШ і Шумілінскай СШ №2.
Дэлегаты канферэнцыі прызналі работу раённай арганізацыі за справаздачны перыяд здавальняючай, абралі новы склад раённага камітэта ГА БРСМ і раённай кантрольнай камісіі, прынялі зварот да моладзі раёна. Дэлегатамі абласной справаздачна-выбарнай канферэнцыі былі абраны Вікторыя Бяляева і старшыня Маладзёжнага парламенту Шумілінскага раёна Аляксандр Сядзельнікаў.
У гэты ж дзень прайшло першае пасяджэнне раённага камітэта ГА БРСМ, на якім першым сакратаром райкама ГА БРСМ абрана Вікторыя Бяляева.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Зварот дэлегатаў ХLIII справаздачна-выбарнай канферэнцыі Шумілінскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» да моладзі Шуміліншчыны

Мы, дэлегаты 43-й раённай канферэнцыі Шумілінскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», звяртаемся да маладых людзей Шумілінскага раёна.
У гэты значны для ўсіх нас дзень мы хочам яшчэ раз успомніць, што жывём у свабоднай, незалежнай і выдатнай дзяржаве, дзе клопат пра моладзь – гэта не проста словы, а канкрэтныя, практычныя справы і рашэнні.
Амаль 19 гадоў наша арганізацыя, прыняўшы эстафету спраў у камсамола, захоўвае і працягвае добрыя традыцыі старэйшых пакаленняў, аб’яднаўшы актыўных юнакоў і дзяўчат раёна, творчых і неабыякавых людзей, тых, хто не збіраецца сядзець склаўшы рукі, хто сам гатовы прыкласці сілы, выкарыстоўваць свае здольнасці для таго, каб зрабіць сваё жыццё і жыццё сваіх аднагодкаў ярчэй, цікавей, насычаней.
БРСМ – гэта:
– удзел у палітычным жыцці краіны;
– валанцёрскі рух «Добрае сэрца»;
– актыўны адпачынак;
– працоўная занятасць летам;
– удзел у мерапрыемствах рознай накіраванасці;
– падтрымка адоранай і таленавітай моладзі.
Наша арганізацыя знайшла сваё месца ў жыцці маладога пакалення. Сёння грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» ўяўляе рэальную сілу, прызнаную ў дзяржаве і грамадстве.
Сёння наша задача: захоўваючы традыцыі, рабіць усё, каб самая масавая маладзёжная арганізацыя краіны заўсёды заставалася надзейнай апорай дзяржавы ў вырашэнні задач маладзёжнай палітыкі.
Мы звяртаемся да ўсёй моладзі Шуміліншчыны і заклікаем падтрымаць нашы ідэі, ініцыятывы і сваёй добрасумленнай працай, вучобай, спартыўнымі дасягненнямі ўносіць уклад у развіццё і росквіт нашай любімай Рэспублікі Беларусь.
Час выбраў нас!
Апублікавана ў №55 ад 20.07. 2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *