В хозяйствах Шумилинского района закладывается фундамент под урожай-2014

Сельское хозяйство Экономика

Насенне ачышчаецца…
У раёне засыпана 2350 тон насення яравых зерневых і зернебабовых. Яго хопіць, каб засеяць больш за дзевяць тысяч гектараў, падлічыў начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці райсельгасхарчу Р. Ф. Прасветаў. “Засыпана 716 тон  насення яравой пшаніцы, 1207 тон ячменю, 380 тон аўса, 47 тон зернебабовых”, – удакладняе Раман Фёдаравіч.
Але проста мець насенне – гэта яшчэ палова справы. Трэба, каб яно адпавядала нормам па кандыцыйнасці і засмечанасці.  Увесь лістапад спецыялісты раённай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін ушчыльную працавалі з гаспадаркамі раёна, правяралі насенне. На праверку паступіла 1923 тоны, праверана 1800. Прычым усё праверанае насенне кандыцыйнае.
Большасць гаспадарак да 1 снежня, як таго патрабавалі спецыялісты райсельгасхарчу, справіліся з ачысткай насення зерневых. Крыху не паспелі ўкласціся ў графік у КУСГП “Ульскі” – тут ачышчана 96% да патрэбнага. У аўтсайдарах аказалася КУСГП “Мішневічы”, дзе ачысцілі толькі 40%. Мы звярнуліся да дырэктара гаспадаркі, каб высветліць прычыну такога прыкрага адставання. “Прычына простая, – патлумачыў Міхаіл Герасімавіч. – У нас няма чым чысціць зерне: зламалася зернеачышчальная машына. Як толькі адрамантуем, зноў прыступім да работы”.
У некаторых гаспадарках прыступаюць ужо і да ачысткі насення шматгадовых траў. Маецца яго 106,5 тоны злакавых (гэта на паўтары тоны больш патрэбнага), а вось бабовых не хапае чатыры тоны, у наяўнасці ўсяго 66,3 тоны. Насення, якога не стае, закупяць у “Віцебскнасен-травах”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №95 ад 06.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *