Торговая инспекция проверила магазины Шумилинского райпо

Экономика

Тавары пратэрмінаваныя і без цэннікаў
У верасні 2013 года тэрытарыяльны аддзел кантролю ўпраўлення кантролю спажывецкага рынку гандлёвай інспекцыі па Віцебскай вобласці Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь праверыла 6 суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці (праверылі 26 аб’ектаў гандлю і 5 аб’ектаў па аказанні паслуг насельніцтву).
У кожным правераным гандлёвым аб’екце выяўлены парушэнні заканадаўства, якое рэгулюе ажыццяўленне рознічнага гандлю і грамадскага харчавання.
Найбольш частымі парушэннямі Правілаў ажыццяўлення рознічнага гандлю асобнымі відамі тавараў і грамадскага харчавання, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь  ад 07.04.2004 г. № 384 (далей – Правілы) з’яўляюцца:
адсутнасць у продажы тавараў, прадугледжаных асартыментным пералікам – у 21 з 26 правераных аб’ектах (80,8%);
допуск да рэалізацыі тавараў з прайшоўшым тэрмінам прыгоднасці – у 22 з 26 правераных аб’ектаў гандлю (84,6%).
Так, у верасні аддзелам правераны 7 аб’ектаў гандлю раённага спажывецкага таварыства. Устаноўлена:
1. Тавары з прайшоўшым тэрмінам прыгоднасці дапушчаны да рэалізацыі ў 6  гандлёвых аб’ектаў з 7 правераных. Усяго па шасці аб’ектах да рэалізацыі было дапушчана 80 найменняў тавараў з прайшоўшым тэрмінам прыгоднасці на суму 3,9 мільёна рублёў (у тым ліку ў магазіне № 9 в. Прыазёрная – 28 найменняў на суму 1,9 мільёна рублёў;
2. На чатырох аб’ектах гандлю не быў вытрыманы асартыментны пералік;
3. Адсутнасць цэннікаў на пэўныя тавары была зафіксавана на пяці аб’ектах гандлю;
4. На ўваходных дзвярах (фасадзе будынка) бістро “Беларускае” (г. п. Шуміліна, вул. Ленінская, 36) адсутнічала вывеска з указаннем наймення прадаўца (Шумілінскае райспажыўтаварыства). Неабходна адзначыць, што бістро знаходзіцца ў цэнтры пасёлка на віду кіраўніцтва райспажыўтаварыства і не толькі…;
5. На чатырох аб’ектах гандлю выяўлены тавары без наяўнасці інфармацыі для пакупніка пра дату вырабу і тэрмін прыгоднасці. Па фактах выяўленых парушэнняў аддзел рыхтуе матэрыялы для накіравання ў суд у адносінах да васьмі работнікаў, а таксама ў адносінах да самой юрыдычнай асобы (райспажыўтаварыства).
Па выніках праведзеных у жніўні праверак вынесены станоўчыя рашэнні судоў аб спагнанні штрафаў на суму 15,75 мільёна рублёў у адносінах да 20 работнікаў, якія не забяспечылі належнае выкананне сваіх службовых абавязкаў па якаснаму абслугоўванню пакупнікоў.
Па выніках праверак, праведзеных у жніўні-верасні, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 33 чалавекі.
І. БЯЛЬКО, начальнік тэрытарыяльнага аддзела кантролю ўпраўлення кантролю спажывецкага рынку гандлёвай інспекцыі па Віцебскай вобласці.
Надрукавана ў №79 ад 08.10.2013 г.


3 комментария по теме “Торговая инспекция проверила магазины Шумилинского райпо

  1. Ого, я, конечно, подозревала, что в райпо дело — швах, но чтобы на столько.

  2. Про ценники разговор особый. Может газета напишет почему в магазинах райпо ценники на одни товары висят под другими. Почему в Центральном конфеты выбивают пивом, йогурты маслом и т.д.? Почему на хлебных полках висит штук тридцать ценников, а на имеющийся в данный момент хлеб ценника нет? И кто вообще контролирует работу магазинов в райпо?

  3. Потому что райпо находится под крылом райисполкома и еще кое кого.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *