У Полацку адбыўся форум працуючай сельскай моладзі

Актуалии Молодёжь Новости Экономика

Пляцоўка для абмену думкамі
12 верасня  ў Полацку адбыўся форум працуючай сельскай моладзі. Форум такога маштабу на Віцебшчыне прайшоў упершыню.

фото "Витебских вестей"

Мерапрыемства сабрала больш за 150 маладых спецыялістаў сельскай гаспадаркі Віцебскай вобласці. У рабоце форуму прыняла ўдзел і дэлегацыя нашага раёна, якую ўзначальвала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Юлія Ліпская.
Урачыстае адкрыццё адбылося ў Полацкім гарадскім палацы культуры, дзе моладзь віталі першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта ГА БРСМ Вячаслаў Хрол, прадстаўнікі аблвыканкама і Полацкага райвыканкама.
На форуме быў прэзентаваны новы праект ГА БРСМ “Мы ў тэме!”. Удзельнікаў форуму чакала насычаная праграма з тэматычнымі заняткамі, дзелавымі гульнямі, прэзентацыямі брэндавых праектаў Полаччыны. Удзельнікі мерапрыемства былі раздзелены на чатыры групы, якія наведвалі прадпрыемствы раёна. Група, у складзе якой былі шумілінцы, пабывалі ў сельгаспрадпрыемстве “Кушлікі”, у Кушлікоўскай школе.
Моладзь далучылася да патрыятычнай акцыі “Перамога ў нашых сэрцах”, падчас якой адбылася сімвалічная перадача зямлі з усіх месцаў воінскіх пахаванняў, размешчаных на тэрыторыі Полацкага раёна.
Удзельнікі форуму наведалі Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №73 ад 17.09.2019 г.