19 студзеня – Вадохрышча

Актуалии Духоўнае

19 студзеня – Вадохрышча
19 студзеня праваслаўныя хрысціяне адзначаюць вялікае хрысціянскае свята – Вадохрышча.
Дзень хрышчэння Ісуса  лічыцца днём спасціжэння людзьмі вялікай тайны Богашанавання. Менавіта ў момант Хрышчэння Хрыста простыя людзі сталі сведкамі яўлення Святой Тройцы: Айца, Сына і Духа Святога, які з’явіўся ў выяве голуба.
Галоўная падзея Вадохрышча – асвячэнне вады ва ўсіх храмах. У гэты дзень вада набывае цудадзейную моц, яна лечыць цела і абараняе душу. Прынесенай з храма вадой абавязкова акрапляюць кожны куток дома, яе даюць піць хворым і дзецям.
Свята Вадохрышча дадзена нам для таго, каб мы па-новаму паглядзелі на свет вакол нас, паверыўшы ў Госпада, прынялі яго ў сваё сэрца.
Віншую Вас са святам Вадохрышча! У гэты светлы дзень хачу пажадаць Усім моцнага здароўя, унутранага спакою і душэўнай радасці. Няхай Вашы дамы напоўняцца шчасцем і любоўю да Госпада нашага Ісуса Хрыста.
Протаіерэй Ф. ПУЧЫНСКІ,
благачынны цэркваў Шумілінскай акругі.
Надрукавана ў №4 ад 16.01.2015 г.

Расклад святочных службаў:
Храм Афанасія Брэсцкага (г. п. Шуміліна)
18 студзеня, на Вадохрышчынскую куццю. у 17.00 – усяночная, па заканчэнні – асвячэнне вады;
19 студзеня, на Вадохрышча, у 8.30 – Божая літургія, па заканчэнні – асвячэнне вады.
Храм прап. Сергія Раданежскага
(в. Лескавічы)
18 студзеня ў 17.00 – вялікае асвячэнне вады.
Храм Успення прасвятой Багародзіцы
(в. Лоўжа)
19 студзеня ў 8.00 – Божая літургія, у 10.00 – асвячэнне вады на крынічцы в. Лоўжа.
У вёсках раёна асвячэнне вады пройдзе:
18 студзеня ў 11.00 – Вялікія Ляжні, 12.00 – Мішкавічы, 13.00 – Мікалаева, 14.30 – Кардон, 19 студзеня ў 12.00 – Сураўні, 13.00 – Мішневічы, 14.30 – Крывое Сяло.
Надрукавана ў №4 ад 16.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *