И «Двина» будет с плюсом

Актуалии Экономика

Пра “Дзвіну з плюсам”, кавалкавы торф  і перспектывы развіцця
Сезон здабычы торфу завяршыўся, і на Обальскім участку па здабычы і перапрацоўцы торфу падводзяць вынікі. “Усе запланаваныя паказчыкі выкананы, ёсць перспектывы на будучае. Прадпрыемства стабільна працуе”, – адзначыў дырэктар вытворчага ўпраўлення “Полацкгаз” А. А. Прастакоў.
Обальскі кіпаваны торф карыстацца попытам за мяжой. Экспарт склаў 3,4 тысячы тон – крыху больш, чым летась. Асноўныя пакупнікі – бізнэсмены з Турцыі. Яны адзначаюць па-раўнальна нізкі кошт обальскай прадукцыі і высокую якасць.
Палепшылася сітуацыя і з грунтамі, хаця на сённяшні дзень у магазінах адсутнічаюць тарфяныя сумесі Обальскага ўчастка.
“Рынак патрабуе новай якаснай і канкурэнтнай прадукцыі. Таварам, што быў гадоў дзесяць назад, пакупніка не зацікавіш, – перакананы А. А. Прастакоў. – Таму мы спынілі выпуск старой “Дзвіны” і распрацавалі новы грунт “Дзвіна+”.  Выпуск новай прадукцыі распачаўся ў гэтым месяцы. Сумесь утрымлівае поўны комплекс азотна-фосфарна-калійных угнаенняў. А яшчэ “Дзвіна+” “апранута” ў сучасную кідкую ўпакоўку, якая адпавядае ўсім законам маркетынгу. На прадпрыемстве спецыяльна адмовіліся ад унутранага тарфянога рынку на восень, прынялі рашэнне аб поўным збыце вырабленай раней “Дзвіны” і толькі пасля гэтага насычаць рынак новай прадукцыяй.
Аляксандр Аляксандравіч упэўнены, што ўчастак верне страчаны ўнутраны рынак зімою-вясною, бо многія гандлёвыя прадпрыемствы ўжо зараз гатовы набываць “Дзвіну+”. Новая сумесь выпускаецца ў 15-кілаграмовым аб’ёме, крыху пазней будзе і 5-кілаграмовая ўпакоўка.
Далейшае развіццё прадпрыемства звязваюць з увядзеннем новага ўчастка Сідзень, дзе будзе здабывацца верхавы торф, які вызначаецца адметнай якасцю. На сённяшні дзень прадукцыя з такога торфу даволі рэдкая як на сусветным, так і на ўнутраным рынку.
Згодна з рэалізацыяй дзяржаўнай праграмы “Торф” на Обальскім участку штогод павялічваецца выпуск кавалкавага торфу. У параўнанні з мінулым годам сёння яго вырабілі амаль у два разы больш – 4 тысячы тон. Прадукцыя добра зарэкамендавала сябе ў пакупнікоў вобласці. Адзін з самых буйных – полацкая жыллёва-камунальная гаспадарка, якая ўжо набыла звыш 700 тон.
А вось у нашым раёне гэтым відам паліва зацікавіліся толькі ў райспажыўтаварыстве – тут закупілі звыш 600 тон. Хаця самым буйным спажыўцом гэтай прадукцыі ў раёне павінен быць камунгас. Але тут набылі ўсяго 83 (!) тоны.
А вось насельніцтва сёлета набыло кавалкавага торфу ў два разы больш, чым летась.
Планаў у Обальскага ўчастка па здабычы і перапрацоўцы торфу на наступны сезон багата. Тут рыхтуюцца павялічваць аб’ёмы выпускаемай прадукцыі. Плануюць адкрыць у вёсцы Купніно новую сучасную фабрыку па перапрацоўцы торфу, што памножыць магчымасці ўчастка.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *