1 мая – Свята працы

Актуалии Официально

З Днём працы, шаноўныя землякі!
Паважаныя жыхары раёна! Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце сардэчныя віншаванні са Святам працы!

Павага да людзей-працаўнікоў, пераемнасць добрых працоўных традыцый – аснова паспяховага развіцця нашай дзяржавы. Толькі ўпарта і напружана працуючы, мы зможам дасягнуць вынікаў у развіцці эканомікі, сацыяльнай сферы, павысіць свой жыццёвы ўзровень. Ад згуртаванай і творчай працы залежыць наша сучаснае і будучае, узровень і якасць жыцця нашых дзяцей.
Паважаныя жыхары раёна! Выказваем шчырую ўдзячнасць за добрасумленную працу, ад усёй душы жадаем вам добрага здароўя, шчасця, цеплыні, светлага вясенняга настрою і новых працоўных здзяйсненняў!
Надрукавана ў №34 ад 30.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *