Пьют женщины. И это страшно…

Общество

П’юць жанчыны. І гэта страшна…
На мінулым тыдні члены міжведамаснай групы выехалі на чарговы рэйд па сацыяльна небяспечных сем’ях  “Сям’я – без насілля”. Разам з метадыстам вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. В. Селязнёвай і ўчастковым інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС А. М. Казловым карэспандэнт раённай газеты наведала 14 сем’яў, якія пражываюць на тэрыторыі Лаўжанскага сельсавета.
У Добрыне тыя сем сем’яў, якія пастаўлены на ўлік як сацыяльна небяспечныя, пражываюць на дзвюх вуліцах, а тры сям’і (па супа-дзенні ці выпадкова) нават у адной шматпавярхоўцы. Трэба адзначыць, што сустракалі камісію з раёна ветліва. Паказвалі прадукты харчавання, адзенне і пакой дзіцяці. Знешне ўсё было больш-менш у парадку. Толькі вось адна з гаспадынь паскардзілася на свайго мужа.
–  Не ведаю, што рабіць, напэўна, буду ў міліцыю тэлефанаваць, – разводзіла рукамі жанчына. – Пасля заробкаў зноў запіў. І картка ягоная ў мяне, а вунь –  ходзіць кругамі, патрабуе грошы. А мне ж дзяцей карміць трэба.
Праз якую хвіліну на парозе паказаўся гаспадар. Нападпітку. Пасля прафілактычнай гутаркі з супрацоўнікам РАУС абяцаў легчы спаць. Казаў, што не хоча сядзець за кратамі ў ізалятары, як у мінулы раз.
У яшчэ адной сям’і дома быў амаль ідэальны парадак. Нават куплена новая мэбля. Усё б нічога, але жанчына не забывае прыкладвацца да чаркі.
Яшчэ адна жанчына трапіла ў лік сацыяльна небяспечных сем’яў не таму, што злоўжывае спіртным. Яна не п’е. Проста з’ехала на некалькі дзён, пакінула сваё малое дзіця на бабулю. Ну, а той гарэлка перашкаджала глядзець за малым.  Па словах маці, гэта была яе выпадковая памылка і такога больш не паўторыцца. Хочацца ў гэта верыць.
Тыя сацыяльна небяспечныя сем’і, якіх наведалі ў Мікіцісе, трэба адзначыць, жывуць у нядрэнных умовах. Прадукты харчавання былі ва ўсіх. І нават з запасам. Вось толькі адну матулю не засталі дома. Яе дачка расказала, што “маці кудысьці выйшла і ўвогуле цяпер не п’е”. Тым не менш на кухні мы заўважылі пустыя бутэлькі ад спіртнога…
Пасля рэйду ўразіла тое, што з 14 жанчын-маці, якіх наведалі, не злоўжываюць спіртным толькі дзве ці тры. Астатнія п’юць, адны – ад выпадку да выпадку, другія – сістэматычна. І гэта страшна…
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №96 ад 10.12.2013 г.



1 комментарий по теме “Пьют женщины. И это страшно…

  1. Фото выше супер. Многие мужики мечтают о такой женщине в постели.)))

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *