Шумилинские идеологи собрались на учёбу в ДРСУ-204

Общество Экономика

Вывучалі вопыт работы дарожнікаў
На мінулым тыдні на базе ДРБУ-204 адбыўся семінар-вучоба ідэалагічных работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый раёна з удзелам намесніка старшыні райвыканкама А. М. Зайцава.
Першым перад прысутнымі выступіў начальнік ДРБУ-204 Р. М. Насцюшкін, які пазнаёміў прысутных з матэрыяльна-тэхнічнай базай прадпрыемства, расказаў пра асноўныя фінансава-эканамічныя паказчыкі,  планы на гэты год.
Зараз у ДРБУ-204 працуе 67 чалавек, прадпрыемства  абслугоўвае каля 670 км дарог, з іх амаль 270 км – асфальтаваных, 47 мастоў. Ёсць у дарожнікаў свой асфальта-бетонны завод. Дарожнікі выконваюць асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі і два гады запар займаюць у вобласці сярод філіялаў 3 месца. Работнікі прадпрыемства – актыўныя ўдзельнікі спартыўна-масавых мерапрыемстваў.
На высокім узроўні наладжана ідэалагічная работа. У сваім выступленні С. А. Бельская, інжынер па ахове працы ДРБУ-204 і адначасова адказная за ідэалагічную работу на прадпрыемстве, падзялілася вопытам, як арганізавана тут ідэалагічная работа, якім чынам заахвочваецца здаровы лад жыцця, як змагаюцца з аматарамі выпіць. Вялікая работа, падкрэсліла Святлана Бельская, праводзіцца і па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Многія прызнаюць, што ДРБУ-204 сёння ў гэтым плане выглядае вельмі прыстойна і займае лідзіруючыя пазіцыі. У гэтым – заслуга ўсяго калектыву.
Далей на парадку дня стаялі на-дзённыя пытанні. Пра інфармацыйна-ідэалагічнае забеспячэнне пасяўных работ, правядзенне інфармацыйных дзён і сустрэч у працоўных калектывах расказала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л. В. Шаўцова. Аб рабоце па падрыхтоўцы да святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне паведаміла старшыня раённай ветэранскай арганізацыі К. Ф. Палоўнікава.
З аналізам спраў па арганізацыі падпіскі на перыядычныя выданні на 2 квартал бягучага года выступіла начальнік Шумілінскага ўчастка сувязі А. А. Новікава. Алеся Аляксандраўна звярнула ўвагу на вялікую  запазычанасць па падпісцы некаторых арганізацый – амаль 160 мільёнаў рублёў.
Пра работу з маладымі спецыялістамі, пра стварэнне ў раёне маладзёжнага савета з працоўнай моладзі пазнаёміла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В. Г. Навіцкая.
Вынікі работы семінара-вучобы ідэалагічнай вертыкалі падвялі намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А. Ф. Мацвяйчук.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №23 ад 24.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *