Специалисты «Беларусбанка» провели занятия по финансовой грамотности в школах Шумилино

Образование Экономика

Вучымся зарабляць, зберагаць і траціць грошы
21-22 сакавіка ў рамках тыдня фінансавай граматнасці школьнікаў ААБ “Беларусбанк” арганізаваў і правёў сярод вучняў чацвёртых класаў СШ № 1 і вучняў 4-7 класаў СШ № 2 мерапрыемствы па тэме фінансаў.
Мэта іх – дапамагчы дзецям разабрацца ў правілах фінансавых паводзінаў і больш даведацца пра тое, як зарабляюцца, трацяцца і зберагаюцца грошы, якія існуюць магчымасці атрымання даходу, як разумна адносіцца да грошай.
У цікавым дыялогу пры дапамозе відэаматэрыялаў (а гэта былі ўсім вядомыя мультфільмы) юныя грамадзяне даведаліся пра тое, што: уклады – гэта захаванасць і памнажэнне нашых зберажэнняў; банкаўскія пластыкавыя карткі – гэта зручнасць і камфорт; а крэдыты – гэта рэалізацыя самых смелых планаў.
Кожны клас атрымаў у падарунак ад Беларусбанка фінансавыя азбукі.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №24 ад 26.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *